Здароўе і спорт

Ад 8 да 78 гадоў: у Гродне прайшоў забег Дзядоў Марозаў i Снягурак

Ужо восьмы навагодні прабег Дзядоў Марозаў cа Снягуркамi прайшоў у Гродне 17 снежня. У ім прынялі ўдзел 107 аматараў зімовага бегу. Колькасць удзельнікаў у параўнанні з мінулым годам зменшылася, а вось медалі сталі прыгажэйшымі ды палепшылася іх якасць.

Гэтым разам у Гродна прыехалі прадстаўнікі розных гарадоў Беларусі, у тым ліку госці з Польшчы і Расіі.

«Наш навагодні забег ужо стаў добрай традыцыяй. Ужо восьмы раз мы сустракаемся ў снежні на стадыёне» Нёман". Удзел у забегу прынялі не толькi аматары бегу, але і звычайныя гродзенцы i прадстаўнікі іншых відаў спорту", — расказаў старшыня ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Алег Андрэйчык.

Самай хутка у забегу Дзядоў Марозаў і Снягурак на 400 метраў стала прадстаўніца Ліды Валянціна Чымбар.

У чатырохкіламетровай навагодняй дыстанцыі па тэрыторыі спарткомплексу ва ўпартай барацьбе перамога дасталася гродзенскаму спартоўцу Арцёму Логiшу.

Дарэчы, самы малады ўдзельнік навагодняга прабегу меў 8 гадоў, а самому старэйшаму было 78.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024