Музыка Стынга і вершы Багдановіча аб’ядналі ўдзельнікаў літаратурнай сустрэчы клуба 1+1

Кожны мог прачытаць свае альбо чужыя вершы ці заспяваць песню на літаратурна-музычным вечары, які прайшоў у актавай зале Свята-Пакроўскага сабора. Арганізаваў яго Інтэграцыйны клуб 1+1.

Удзельнікі сустрэчы, які сабралася больш за 30, чыталі вершы Пушкіна, Левітанскага, Ясеніна, Гумілёва, Крапівы, Багдановіча і іншых аўтараў. Маладыя паэты прачыталі і свае творы. Саксафаніст Аляксандр Краўчук разнастаіў літаратурны вечар музыкай Стынга, а Вольга Калмакова — выкананнем уласных песень пад гітару.

Ганна Яшына, адна з арганізатараў мерапрыемства, кажа, што асноўная мэта такіх сустрэчаў - аб’яднаць розных людзей, незалежна ад узросту, захапленняў і фізічных магчымасцяў.

«Спачатку з’явілася ідэя сацыялізаваць моладзь з абмежаванымі магчымасцямі, змяшаць яе з іншымі, — распавяла Ганна для hrodna.life. — Адразу быў крышку іншы фармат: сустракаліся раз на тыдзень, нават не ў якім-небудзь канкрэтным памяшканні, а проста хадзілі адзін да аднаго ў госці, глядзелі фільмы, гулялі па горадзе…

Потым, калі да нас далучыліся новыя людзі, стары фармат перастаў адпавядаць нашым патрабаванням. Цяпер дзякуючы Пакроўскаму сабору і асабіста айцу Аляксандру Рудзінскаму мы можам збірацца ў царкоўнай актавай зале».

Таццяна Рыжкова, ініцыятарка літаратурнага вечара, дадала: «Мне падабаецца, што кожная наша новая сустрэча непадобная да папярэдняй. Шкада, што многія баяцца прыходзіць да нас. Іх страх дарэмны, мы вельмі рады бачыць усіх…»

Сустрэчы Інтэграцыйнага клуба 1+1 адбываюцца раз у месяц, або часцей. Наступнае мерапрыемства плануецца ў перыяд з 13 па 19 студзеня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024