Навіны

Дзе і калі ў Гродне будуць працаваць елкавыя кірмашы

З 21 снежня ў Гродне пачынаюць працу елкавыя кірмашы. Як і летась, усяго будзе працаваць 19 гандлёвых кропак. Што тычыцца цэн дрэваў, то яны засталіся нязменнымі.

Намеснік начальніка аддзела вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Гродзенскага лясгаса Яўген Думчаў адзначыў, што яны плануюць у гэтым годзе прадаць не менш дрэў, чым у мінулым.

«У гэтым годзе ў нас усё практычна без змен. Як з цэнамі, так і гандлёвымі кропкамі. Дрэвы да продажу пачнуць нарыхтоўваць з 15 снежня. У мінулым годзе, што нарыхтавалі, то і атрымалася прадаць. У гэтым годзе мы таксама разлічваем на актыўнасць гродзенцаў. Як паказвае практыка за апошнія гады, попытам карыстаюцца ў гараджан ёлкі і хвоі ад аднаго метра да двух».

Цэны

Дрэва вышынёй да 1 метра будзе каштаваць 8.5 рублёў,

1−2 метры — 11 руб.

2−3 метры — 16 руб.

3−5 метраў - 22 руб. (за такой высокай елкай трэба ехаць у лясгас)

На кiрмашах будуць прадаваць і так званыя навагоднія букеты з яловых галінак. Цана 2 рублі.

Елкі ў кадках можна будзе набыць ад 15 рублёў i вышэй на тэрыторыі лясгасаў на Суворава i Фестывальнай.

Працаваць кiрмашы будуць з 11.00 да 20.00 штодня да 31 снежня.

У Ленінскім раёне 8 месцаў:
— вуліца Фестывальная (тэрыторыя лясгаса)
— бульвар ленінскага камсамола (міні-рынак «Фарты»)
— вуліца Максіма Горкага (крама «Нарач»)
— вуліца Ліможа (стаянка каля ўніверсама «Алмі»)
— Вуліца Таўлая (крама «Родны кут»)
— Вуліца Дзяржынскага (міні-рынак «Дзевятоўка»)
— Вуліца Ціміразева (гіпермаркет «Еўраопт»)
— Вуліца Савецкая (насупраць крамы «Ратушны»)

У Кастрычніцкім раёне 11 месцаў:
— вуліца Суворава (тэрыторыя лясгаса)
— вуліца Паповіча (крама «Каскад»)
— праспект Кляцкова (рэстаран «Туран»)
— вуліца Вольгі Соламавай (універсам «Добраном»)
— праспект Касманаўтаў (аўтавакзал)
— праспект Касманаўтаў (гіпермаркет «АЛМІ»)
— праспект Янкі Купалы (універсам «Брэст-Маркет»)
— Індурскай шаша (крама «Вішнявец»)
— вуліца Стралковая (крама «Добраном»)
— вуліца Вялікая Альшанка (крама «Добраном»)
— вуліца Перамогі (універсам «Еўраопт»)

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024