Людзі і справы

Валанцёрка з Германіі будзе дапамагаць настаўнікам у гродзенскай школе

Пазнаёміцца з Фані Браўн можна было падчас нямецкага сняданку, які адбыўся ў офісе «Цэнтра «Трэці сектар» 10 снежня.

Фані Браўн прыехала з горада Людвігхофа па праграме «Культура без межаў» (kulturweit), арганізаванай Гётэ-інстытутам, МЗС Германіі і Нямецкай камісіяй ЮНЭСКА. На працягу навучальнага года дзяўчына будзе дапамагаць настаўнікам нямецкай мовы сярэдняй школы № 28 весці заняткі.

Гасцей сустрэчы Фані пачаставала стравамі, традыцыйнымі для яе краіны: бульбяной салатай, печывам і дзіцячым пуншам. Гатаваць нямецкі сняданак дапамагаў Эмрык Понсэ, валанцёр «Трэцяга сектару» з Францыі, які прыехаў у Гродна тры месяцы таму.

[irp posts="2752″ name=""Ізвініт'е, я француз". Ці лёгка жыць замежніку ў Гродне"]

Фані расказала, што любіць спяваць, граць на кларнеце і… біць хлопцаў. І яшчэ распавяла, што Германія ў далёкім мінулым стала домам для многіх народаў, а гэта наклала вялікі адбітак на нямецкую мову, у якой цяпер больш за 30 дыялектаў. Нават суседзі могуць не разумець адзін аднаго.

Для самой жа Фані Германія — гэта дом, сям’я, сябры і котка. Паводле яе слоў, у Германіі шмат піваварняў, вырабы якіх можна ўжываць нават на вуліцах гарадоў. Гэтым нярэдка займаюцца немцы на шматліх фестывалях і карнавалах.

[irp posts="5410″ name="Змяніць жыццё, выратаваць свет, дапамагчы людзям — 5 гарадзенак расказалі, чаму сталі валанцёрамі і што атрымалі ўзамен"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024