Горад

Прафесарка з Сербіі расказала ў Гродне пра ролю культуры ў развіцці гарадоў

Даведацца, што такое ўстойлівае развіццё гораду ў кантэксце культуры і паслухаць аб удалых прыкладах з розных куткоў свету можна было 9 снежня ў Гродне. «Дом46» наведала з адкрытай лекцыяй Мілена Драгічэвіч-Шэшыч, прафесарка з Сербіі, кіраўнічка секцыі ЮНЭСКА па культурнай палітыцы і менеджменце.

Экспертка распавяла пра гісторыю ўстойлівага развіцця горада ў кантэксце культуры, звяртаючы ўвагу на тое, што доўгі час культура разумелася амаль выключна як спадчына. Пад канец ХХ стагоддзя на міжнародным узроўні прыйшло ўяўленне культуры як прасторы для творчасці, тады ж пачалося прасоўванне ідэй устойлівага развіцця.

У гэтае паняцце ўваходзіць як культурніцкі рост горада з ініцыятывы мясцовых уладаў, так і ідэя партнёрства ўлады і грамадскіх арганізацый, а таксама звычайных людзей. Спадарыня Драгічэвіч-Шэшыч прывяла прыклад нью-ёркскага фестывалю «Шэкспір у парку», пад час якога ўсе жадаючыя могуць бесплатна на працягу некалькі месяцаў быць гледачамі спектакляў класіка. Ініцыятыва аднаго рэжысёра, якая пачыналася з невялікай майстэрні ў парку, з часам стала ўнікальным маштабным мерапрыемствам з уласным тэатрам, будова якога фінансавалася між іншым з гарадскога бюджэту.

Спатканне было зладжана ў рамках адукацыйнай праграмы ArtPlatform, якую арганізоўвае галерэя сучаснага мастацтва «Ў» супольна з Еўрапейскім культурным фондам. Лекцыя ў Гродне была часткай адной з выяздных сесій. Удзельнікі праграмы цягам побыту ў Гродне пазнаёміліся з культурніцкай і сацыяльнай дзейнасцю грамадскіх арганізацый горада: галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота выступіў з лекцыяй пра дынаміку культурнай прасторы Гродна, пасля яны наведалі Цэнтр «Трэці сектар», Студыю карысных кампетэнцый, Універсітэт залатога веку, Гродзенскі дзіцячы хоспіс, Краму Ц, пазнаёміліся з дзейнасцю ВелаГродна і іншых арганізацый і ініцыятыў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024