Аварыя на Дубко: пасля няўдалага павароту налева шпіталізавалі трох чалавек

Тры чалавекі, у тым ліку 14-гадовая дзяўчына, шпіталізаваны пасля ДТЗ, якое адбылося ў пятніцу, 9 снежня, у Гродне, паведамляе AUTO.TUT.BY.

Па дадзеным ДАІ Гродна аўтамабіль Renault рухаўся з вуліцы Горкага па вуліцы Дубко ў крайняй левай паласе ў напрамку вуліцы Дзяржынскага на зялёны сігнал святлафора. У гэты час на сустрэчнай паласе жанчына на Toyota перад ёю стала паварочваць налева – на вуліцу Пушкіна. У выніку сутыкнення аўтамабілі атрымалі моцныя механічныя пашкоджанні. Для дэблакіроўкі пацярпелых запатрабавалася дапамога МНС.

Жанчыну-вадзіцеля Toyota і двух яе пасажыраў, у тым ліку 14-гадовую дзяўчыну, з траўмамі рознай ступені цяжкасці даставілі ў бальніцу. Пасажыр Renault ад шпіталізацыі адмовіўся.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Аварыя на Дубко: пасля няўдалага павароту налева шпіталізавалі трох чалавек

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: