Спадчына

Узгадаць культуру, выйграць торцік. У Гродне прайшоў першы беларускі паб-квіз

Назва якой гродзенскай кампаніі перакладаецца з французскай як «казка-быль» і каму ў ХІХ ст. у нашым горадзе было выгодна, каб Нёман не скоўваўся ільдом, — над гэтымі і больш складанымі загадкамі ламалі галовы 11 камандаў гродзенцаў. У «Pizza Smile» 8 снежня прайшла першая беларуская інтэлектуальная гульня.

З істотным адрывам ад супернікаў першае месца ў гульні заняла каманда Naked Guitars.

«Гродзенцы паказалі дастойную і прыгожую гульню, — адзначыў Вадзім Жыдовіч, сузаснавальнік і сталы вядоўца беларускага паб-квізу. — Першая тройка лідараў сённяшніх спабораў паказала ўзровень чэмпіёнаў сезону».

Галоўная мэта гульняў - развіццё беларускіх паб-квізаў, таксама ўзгаданне беларускай культуры, літаратуры, ды проста — сабраць людзей, неабыякавых да беларушчыны. Беларускія паб-квізы рэгулярна праходзяць у Мінску: цягам года праведзена ўжо 11 гульняў. Паступова гульня выйшла ў рэгіёны: арганізатары былі ўжо ў Светлагорску і Бабруйску, чацвёртым горадам стаўся Гродна.

Паб-квіз — інтэлектуальныя гульні, якія ўзніклі ў Еўропе і Амерыцы дзякуючы намаганням самых бараў і пабаў, каб дадаткова заахвоціць даўжэй затрымацца за півам ды закускамі. Наведвальнікі не толькі п’юць піва ды глядзяць футбольныя матчы, але могуць альтэрнатыўным больш шляхетным спосабам бавіць свой час.

У Беларусі ж гэтая гульня прыйшла з адваротнага боку — аматары віктарынаў звяртаюцца да бараў з прапановамі ладзіць гульні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024