Аўтобусы Брэст-Гродна і Брэст-Ліда не выехалі на маршрут з-за галалёду

Брэсцкі аўтавакзал 8 снежня з-за галалёду адмяніў 20 рэйсаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік транспартнага прадпрыемства Мікалай Радзюк.

З 6.00 да 8.30 з 50 рэйсаў на маршрут не выйшлі 20 аўтобусаў. Так, быў адменены транспарт, які ходзіць ва Украіну — у Ковель, Луцк, Чырвонаград. Міжгароднія аўтобусы ў гэты час не курсіравалі з Брэста ў бок Гродна і Ліды. Таксама часткова былі адмененыя прыгарадныя рэйсы.

«Такое рашэнне было прынята з-за галалёду. Асабліва няпростая сітуацыя была на дарогах у сельскай мясцовасці. Як толькі адказныя службы прывялі праезную частку ў парадак, транспарт выйшаў на маршруты», — адзначыў Мікалай Радзюк. Ён дадаў, што цяпер сітуацыя ў памежным рэгіёне стабілізавалася. Аўтобусы па ўсіх напрамках ходзяць па раскладзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024