AduLife Hrodna: чаму навучыцца ў Гродне на тыдні 5−11 cнежня

На гэтым тыдні мы маем усяго некалькі прапановаў, але кожная — надта цікавая.


Спонсар рубрыкі - «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».

«Студыя» працуе для тых, хто хоча развівацца і атрымліваць карысныя веды і ўменні для самаразвіцця, кар’ернага росту і працы на карысць грамадства. Прапануе адукацыйныя курсы, трэнінгі, праекты, карпаратыўнае навучанне.


1. Як стаць валанцёрам?

5 снежня — Міжнародны дзень валанцёра. Запрашаем усіх на сустрэчу з валанцёрамі, якія працуюць у Гродне. Яны будуць дзяліцца сваім досведам працы і распавядаць пра магчымасці ўдзелу ў замежных праграмах для валанцёраў.

Час: 5 cнежня (панядзелак), 16.00−20.00

Месца: Наша Кава, вул. Замкавая, 11

Уваход вольны


2. Падарожжы аўтаспынам і шчаслівае жыццё

Хочаш зрабіць сваё жыццё ярчэй? Антыкавярня «Партал» запрашае на сустрэчу з падарожнікам і аратарам Віктарам Аспідавым, які падзеліцца сакрэтамі сваіх мараў і падарожжаў па 84 краінах свету.

Час: 11 снежня (нядзеля), 19.00

Месца: «Партал», вул. Вялікая Траецкая, 31

Уваход: 6 руб.


3. Як рыхтаваць падарункі

Яшчэ адно незвычайнае мерапрыемства прапануе «Партал». Навагодняя гульня «Ананімны Дзед Мароз» дазволіць зноў адчуць магію свята і акрамя таго ашчаслівіць нашых сяброў і зусім незнаёмых асоб.

Час: заяўкі прымаюцца да 10-га снежня

Падзяліцца
Меткі: адукацыя

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024