Навіны

«Гомель» перапыніў бяспройгрышную серыю «Нёмана»

Хакеісты гомельскага клуба здолелі супрацьстаяць «Нёману» і перапынілі яго бяспройгрышную серыю, якая доўжылася 14 матчаў. Але варта адзначыць, што ў Гомелі «рысі» здолелі абыграць каманду Сяргея Пушкова толькі ў авертайме.

Гаспадары добра пачалі гульню і ўжо да 5-й хвіліны вялі з лікам 2:0. Гродзенцы яшчэ ў першым перыядзе здолелі адыграць адну шайбу, вызначыўся Кліменка.

На старце другой дваццаціхвілінкі Лісічкін зраўняў лік. Але больш гульцам «Нёмана» вызначыцца не атрымалася, хоць і хапала магчымасцяў для ўзяцця варот.

Трэці перыяд прайшоў без забітых шайбаў. А кропку ў матчы хакеісты «Гомеля» паставілі ўжо ў авертайме, на 4-й дадатковай хвіліне.

«Гомель» — «Нёман» 3:2 (АВ) (2:1, 0:1, 0:0, 1:0)

Голы:
01.40 1:0 — Гаранiн (Заламай, Брахманiс, — бол.)
04.47 2:0 — Коласаў (Топаль, Усенка)
14.29 2:1 — Клiменка (Пасют, — бол.)
22.36 2:2 — Лiсiчкiн (Жiдкiх, Кiслый)
63.40 3:2 — Волчак (Мядзель)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў адзначыў, што ў матчы поспех быў на баку «Гомеля».

«Хацеў бы павіншаваць гаспадароў з перамогай. Што сказаць, мы сутыкнуліся з пэўнымі праблемамі на працягу апошніх некалькіх дзён. Хвароба накінулася на нашу каманду. Некаторыя хлопцы прыхварэлi трошкі, але гэта так, адхілена. А па сённяшняй гульні, што можна сказаць: гаспадары вельмі актыўна пачалі, павялі 2:0. Але, лічу, што потым мы пераламалі гульню, не так дрэнна гулялі ў атацы, адзінае што — трымалі шайбу, але такіх, асабліва вострых момантаў не стваралі. Напэўна, адсюль і вынік, што ў нас даволі -такі шмат было выдаленняў сёння, а гаспадары згулялі дысцыплінавана, практычна без выдаленняў, за выключэннем двух, якія былі ў гульні - шэсць. Дысцыплінавана сыгралі. Таму мы не мелі так ужо шмат галявых момантаў. Хоць, дастаткова было магчымасцяў для таго, каб выйграць гэты матч. Але, на жаль, гаспадары апынуліся ў канцоўцы мацней. Поспех спадарожнічаў ім у матчы».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024