«Сустракай світанкі» разам з «Brooklyn»: гродзенскі гурт выпусціў новы кліп

Менавіта так малады гродзенскі поп-рок гурт прапануе праводзіць вольны час замест таго каб сядзець дома, гледзяць серыял ці гартаць старонкі ў інтэрнэце. Куды важней быць з сябрамі і сустракаць світанак з тым, хто табе па-сапраўднаму дарагi. Пра гэта і не толькі новая песня гродзенцаў «Сустракаць світанак», на якую на днях выйшаў кліп.

Гурт паўстаў у 2009 годзе, але частыя змены ў калектыве не давалі магчымасці нармальна функцыянаваць. Са старога складу засталіся толькі Юры і Павел Сяўко. Са з’яўленнем вакаліста Артура Якушава з канца 2015 года хлопцы зноў змаглi заявіць пра сябе.

Юрый, заснавальнік групы, распавядае, што першапачаткова «Brooklyn» граў блюз, рок-н-рол і рок. Зараз жа музыкі перайшлі на поп і спяваюць пра каханне.

«Пастаянныя змены ў калектыве не давалі нам развівацца. Доўга не маглі знайсці вакаліста, але нарэшце знайшлі. У апошняй нашай працы мы паэксперыментавалі з гукам, нарадзіўся матыў, і я вырашыў напісаць песню „Сустракаць світанак“. Што я хацеў ёй сказаць? Усё вельмі проста. Шпацыруйце на вуліцы, тусуйцеся, адрывайцеся ад манітораў пры любой магчымасці, будзьце з блізкімі вашаму сэрцу людзьмі, нават калі раніцай будзе цяжка адкрыць вочы — гэта таго варта», — кажа Юры.

Кліп здымалі цягам месяца ў Гродне. У ім ёсць выкрутасы на BMX, сяброўства, напамін аб цёплых летніх вечарах, маляўнічая сцэна світанку і lovestory.

«Летам я ішоў ля драмтэатра і ўбачыў хлопцаў на BMX. Ужо тады я падумаў, што гэта тое, што патрэбна. У верасні пачалі здымкі. Мы былі вельмі залежныя ад надвор’я, таму здымкі былі раскіданыя па часе вельмі моцна. Вынікам я вельмі задаволены. Галоўнае, што ў нас атрымалася моладзева, бо на маладых якраз мы і арыентуемся», — дадаў Юры.

Зараз «Brooklyn» працуе ў студыі. У бліжэйшых планах: фармаванне рэпертуару, перамовы з радыёстанцыямі і канцэрт. Больш інфармацыі пра групу — на іх старонцы ў ВК.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024