«Пол не потолок». Гендарную дыскрымінацыю на рынку працы будуць даследаваць праз асабістыя гісторыі

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Гендарныя перспектывы» збірае для даследвання гісторыі жанчын і мужчын, што сутыкнуліся з дыскрымінацыяй па прыкмеце пола на працы. Даследванне і абмеркаванне яго вынікаў адбываецца ў межах інфармацыйнай кампаніі «Пол не потолок.»

Гісторыі, што ўжо атрымалі даследчыцы, выглядаюць вельмі знаёмымі:

«Калі ўніверсітэт атрымлівае заяўкі на маладых спецыялістаў, то бывае, прадпрыемствы наўпрост пішуць, што кандыдаты на вакантную пасаду — строга мужчыны. Патлумачыць супрацоўнікам аддзела кадраў, што гэта дыскрымінацыя, не ўяўляецца магчымым, яны проста слухаць не хочуць гэты аргумент».

«На размеркаванні, калі ў аўдыторыю ўваходзіць дзяўчына, прадстаўнікі прадпрыемстваў літаральна апускаюць вочы долу, каб яе ігнараваць. Лепш возьмуць хлопчыка з сярэднім балам 4,5 чым дзяўчыну нават з чырвоным дыпломам. Наўпрост, канечне, аб прычынах не скажуць. Толькі ў прыватнай размове можна пачуць, што маўляў, яна не справіцца з нашымі рабочымі, яе ў грош не будуць ставіць».

«Я — ваеннаслужачая адной з воінскіх частак. На службу па кантракту прыйшла пасля працы ў галіне адукацыі, калі праводзіўся набор дзяўчат у гэту частку. Гэта прэстыжна і цікава, але не без падводных камянёў. Атрымаць больш высокую пасаду жанчыне вельмі складана, наперадзе — мужчыны, незалежна ад узросту, досведу, здольнасцяў ці ўзроўня адукацыі. З дванаццаці кіруючых месцаў толькі на двух працуюць жанчыны, хаця калектыў напалову жаночы».

«Паехала ў камандзіроўку з намеснікам галоўнага. Пасля мерапрыемства быў, як водзіцца, банкет, а пасля банкета мужчынам захацелася жаночай кампаніі. Ён звоніць падначаленаму і кажа: „Прывязі мне тую цёмненькую з банкета“ …Практычна ў любым раёне ёсць дзяўчаты, каторых падкладваюць пад вялікіх начальнікаў, каб тыя з’ехалі давольнымі. І часцей за ўсё дзяўчаты самі не супраць — гэта ж начальнік з Мінска, мо потым з кар’ерай дапаможа».

Добры закон мусіць рэальна працаваць

На думку Ірына Альхоўкі, старшыні Праўлення Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Гендарныя перспектывы», юрыдычная калізія шматлікіх падобных сітуацый у тым, што ў прававым полі Беларусі няма азначэння паняцця «дыскрымінацыя». Існуе толькі яе забарона.

«Вядома, што нерэдка наймальнікі перадузята ставяцца да маладых жанчын з дзецьмі пры прыёме на працу, жанчыны розных узростаў сутыкаюцца з сэксуальнымі дамагальніцтвамі на працоўных месцах, не кожны бацька практычна можа скарыстацца магчымасцю ўзяць дэкрэтны адпачынак па догляду за дзіцём».

Даказаць парушэння даволі сладана: працадаўца не дае распіску, што робіць выбар у бок мужчыны, а не жанчыны, сыходзячы толькі з біялагічнага полу, а не прафесійных кампетэнцый. «Эфектыўнасць жа закона павінна вымярацца механізмам яго практычнай рэалізацыі. Добры закон той, што рэальна працуе.»


Прэзентацыя аналіза сабраных гісторый пройдзе ў час экспертнай грамадскай дыскусіі. Акрамя таго будзе праведзены круглы стол для абмеркавання гендарнай няроўнасці на рынку працы. Мяркуецца, што ўдзел у ім возьмуць спецыялісты Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі па працы Мінпрацы і сацабароны, органаў пракуратуры і судоў, аб’яднанняў наймальнікаў, адвакатаў, грамадскіх арганізацыый і іншыя зацікаўляныя асобы.

Вы можаце зрабіць унёсак у вывучэнне праблемы і падзяліцца сваёй гісторыяй на старонках Facebook пад хэштэгам #ПолНеПотолок. Самые распаўсюджаныя выпадкі дыскрымінацыі, пра каторыя распавядуць удзельніцы пракаментуюць юрысты.

Калі вы жадаеце падзяоіцца гісторыяй ананімна, напішыце даследчыцам на электронны адрас pol_ne_potolok@genderperspectives.by. Канфедэнцыыйнасць гарантуецца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024