Горад

«Кубікі», якія перажылі дзесяцігоддзі: на Ажэшкi замяняюць разбіты польскі брук савецкай копіяй

«Бацька едзе ў Гродна — усё павінна быць акуратна і прыгожа». Менавіта з такой думкай ідзе тэрміновы рамонт вуліцы Ажэшкі. Ля галоўнага корпуса ўніверсітэту кіпіць работа: стары ўжо разбіты брук польскага часу мяняюць на больш новы.

Рабочыя «Рэмаўтадора» мяняюць разбітыя кубікі бруку на больш новыя, зробленыя яшчэ ў савецкі час.

«Чуткі ходзяць, што 8 снежня прыедзе наш Лукашэнка, вось і ўсе рыхтуюцца, — распавядае адзін з рабочых. — А так разбітыя кубікі мы мяняем прыкладна раз у два гады. Сама па сабе плітка вельмі моцная. Калі б не штодзённы транспарт, яе б не даводзілася мяняць».

У канцы 1930-х гадоў, перад самай Другой Сусветнай вайной, у Гродне апрабавалі новы від гранітна-бетоннага бруку, якiм заклалі дзве вуліцы: Дамініканскую (цяпер Савецкую) і Ажэшкі.

Каменна-бетонная плітка была выкладзена на даўжыні 810 метраў (ад сённяшняй Савецкай плошчы да Прывакзальнай), яна займала плошчу 7 тысяч кв.м. Агулам было 85 тысяч каменна-бетонных плітак.

«Нядаўна да нас падыходзіў пенсіянер і распавядаў, што бачыў, як гэтую плітку рабілі. Каб кубікі былі мацнейшымі іх замачвалi ў Нёмане. Мы неяк разбіралі частку такіх кубікаў - на кожным быў год выпуску», — дадаў рабочы.

Замест старога разбітага бруку на дарозе выкладваюць савецкія копіі выпушчаныя ў 1960−70 гадах. Рабочыя адзначаюць, што савецкія кубікі амаль не саступаюць польскім. Вось толькі на выгляд у іх больш бетону, чым камянёў.





Падзяліцца

Апошнія запісы

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024

У Гродне за падпіскі ў Telegram асудзілі непаўналетнюю

Навучэнка з Гродна была падпісаная на "NЕХТА" і "TUT.BY" у Telegram. Іх на яе iPhone…

6 мая 2024

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024