Навіны

«Нёман» чарговы раз абыграў свайго прынцыповага суперніка

Хакейны «Нёман» працягвае сваю пераможную серыю. На гэты раз гродзенцы ўжо ў сябе дома абыгралі аднаго з лідараў чэмпіянату — мінскае «Юнацтва». Пераможная серыя каманды Сяргея Пушкова ўжо складае трынаццаць матчаў запар.

Гаспадары выдатна пачалі гульню, што ўласна і прынесла вынік. Ужо на 7-й хвіліне гродзенцы вялі з лікам 3:0. Чацвёртую шайбу «Нёман закінуў на 17-й хвіліне. Але праз хвiлiну «Юнацтва» здолела забіць гол прэстыжу і зрабіла гэта ў большасці.

У другім перыядзе гульня паміж супернікамі пайшла больш жорстка. Нягледзячы на вялікую колькасць кідкоў з абодвух бакоў, забіць камандам так і не ўдалося.

Старт трэцяга перыяду застаўся за «Юнацтвам». Каманда Міхаіла Захарава хутка адыграла дзве шайбы і, здавалася, зраўняе лiк. Але зрабіць гэта мінскай дружыне гродзенцы не далі. У самым канцы матчу, пасля таго як у «Юнацтва» зняла брамніка, «Нёман» забіў пятую шайбу, якая стала кропкай у матчы.

«Нёман» — «Юнацтва» 5:3 (4:1, 0:0, 1:2)

Галы:
00.46 1:0 — Дарафееў (Пасют, Лакканен)
05.13 2:0 — Баярчук (А.Маляўка, С.Маляўка)
06.17 3:0 — Пасют (Стэфановіч, Лакканен)
17.29 4:0 — Рэмезаў (Стэфановіч, Безайс)
18.17 4:1 — Захараў (Развадоўскі, Корса, — бол.)
41.08 4:2 — Туркін (Захараў, Парфеявец)
42.33 4:3 — Захараў (Корса)
59.21 5:3 — С.Маляўка (П.В.)

Пасля перамогі над «Юнацтвам» «Нёман» ізноў узначаліў табліцу. Зараз у актыве чырвона-чорных 54 ачкі. На другім месцы ідзе «Юнацтва», у якога на 1 ачко менш, а таксама гульня ў запасе.

Наступную гульню «Нёман» правядзе таксама ў Гродне. У суботу, 26 лістапада, гродзенцы будуць прымаць салігорскі «Шахцёр».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024