Горад

Восеньскі прызыў: служыць пайшлі гродзенцы ад 18 да 26 гадоў

Другі тыдзень у Гродне працягваецца восеньская прызыўная кампанія. Каля 1,5 тыс. хлопцаў з Гродзенскай вобласці да канца восені адправяцца да месцы службы.

У сераду 23 лістапада прайшла адна з адправак прызыўнікоў у воінскія часткі. Усяго ў гэты дзень адправіліся служыць 200 хлопцаў ад 18 і да 26 гадоў.

На прызыўны пункт правесці сваіх сыноў, хлопцаў і мужоў прыйшлі блізкія людзі. Хтосьці не хаваў слёз і плакаў. Самі ж прызыўнікі, як ні дзіўна, былі ў прыўзнятым настроі.

Максіму засталося год вучыцца на завочным, але яму прыйшла павестка. У ваенкамаце хлопцу сказалі, што ён павінен ісці служыць.

«Я вучуся на інжынера і ўжо на 5-ым курсе, а мяне забіраюць у армію. Ведаю, што на сесію адпускаць не будуць, таму ўзяў акадэмічны адпачынак. Спрабаваў неяк прасіць адтэрміноўку, але потым зразумеў, што ўсё адно пасля ўніверсітэта прыйдзецца служыць, вырашыў ўсё ж такі пайсці цяпер».

Мама Максіма лічыць, што кожны мужчына павінен «аддаваць доўг радзіме». Таксама яна лічыць, што служба ў арміі ўпрыгожыць яе сына.

«Гэта майму сыну неабходна. Там ён навучыцца шанаваць тое што мае. Што тычыцца вучобы, то нічога страшнага — давучыцца».

Андрэю павестка прыйшла нечакана. Яму зараз 24 гады. Ён быў упэўнены, што служыць не будзе, але ў выніку разам з іншымі адправіўся бараніць радзіму.

«Настрой у мяне добры, але, шчыра сказаць, усё было нечакана і несвоечасова. У мяне свой бізнес, таму пашанцавала, што забралі ў рэзерв — хоць неяк яшчэ змагу кантраляваць. Калі б забралі на тэрміновую службу, прыйшлося б усё зачыняць».


Іншаму Андрэю ўжо 25 гадоў, ён не хацеў два гады хавацца, каб адкасіць ад войска. Хлопец неахвотна, але ўсё ж пайшоў служыць.

«Працаваў у „Белтэлекаме“, прыйшла павестка, выбару ў мяне не было — прыйшлося ісці, хоць мне ўжо 25 гадоў. Касіць не мог, бо здаровы. Радуе, што ёсць вышэйшая адукацыя, толькі год давядзецца аддаць радзіме».

На прызыўным пункце да новабранцаў традыцыйна з прамовай выступілі ветэран, афіцэры, а таксама бацькі. У воінскія часткі з прызыўнога пункта маладых гродзенцаў праводзіў аркестр.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024