Горад

У Гродне з’явіўся першы вэйп-бар — месца дзе можна «парыцца»

Спецыялізаваны бар для аматараў вэйпiнгу заснаваў гродзенец Канстанцін, які некалькі гадоў таму вырашыў адмовіцца ад традыцыйных цыгарэт.

Вэйп — гэта цэлы пласт субкультуры аматараў электронных парагенератараў. Па ўсім свеце пачынаюць з’яўляцца спецыяльныя вейп-бэры, дзе можна «падыміць» або «папарыць» без вялікай шкоды для здароўя — у вейпах няма смол і небяспечных канцерагенаў. Такі рух сталi папулярызаваць у Гродне год таму, а ў канцы лета з’явіўся і першы спецыяльны бар для вэйпераў.

«Год таму мне з маім загінулым сябрам захацелася стварыць у Гродне такое месца, дзе можна было проста прыйсці пасядзець „папарыць“, а таксама пагутарыць на тэму вэйпiнгу. Месца, дзе ніхто не будзе незадаволена бурчэць і кідаць асудзіцельных поглядаў. Была мэта стварыць проста асобны свет вэйпу, дзе збіраліся б людзі па інтарэсах», — распавядае Канстанцін.

Кліенты бара — вельмі розныя людзі, але пераважна прыходзяць тыя, хто ўжо калісьці сутыкаўся з вэйпiнгам. Таксама прыходзяць і пачаткоўцы-парыльшчыкі, якія толькі знаёмяцца з электроннымі парагенератарамi.

У бары ёсць некалькі сталоў, дзе можна сядзець і «парыць». Можна заказваць безалкагольную выпіўку. Інтэр'ер выкананы ў стылі гангстэраў - усё ў чорным колеры.

«Ідэя такога стылю бара была ў майго добрага сябра і на той момант майго начальніка Сяргея, які трагічна загінуў. Нашай мэтай было аб’яднаць парыльшчыкаў горада ў адным месцы — гэта ў нас атрымалася», — дадаў Канстанцін.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024