Здароўе і спорт

Хакеісты «Нёмана» працягваюць пераможную серыю. На гэты раз абыграны «Металург»

Пераможная серыя гродзенскага «Нёмана» працягваецца. На гэты раз каманда Сяргея Пушкова ў баявым матчы перамагла ў Жлобіне мясцовы «Металург» з лікам 4:2.

У складзе гродзенцаў дублем адзначыўся Сяргей Дарафееў, таксама па шайбе на свой рахунак запісалі Стэфановіч і Казнадзей. У гаспадароў дзве шайбы закінуў экс-гулец «Нёмана» Павел Дашкоў.

17 лістапада, «Металург» — «Нёман» 2:4 (0:2, 1:1, 1:1)

Галы:

06.43 0:1 — Дарафееў (Пасют, Казнадзей)
14.41 0:2 — Стэфановіч (Кліменка, Дарафееў)
24.42 1:2 — Дашкоў
26.14 1:3 — Дарафееў (Безайс, Пасют, — бол.)
50.54 1:4 — Казнадзей
53.17 2:4 — Дашкоў (Восіпаў, Вергуноў)

Пасля перамогі над жлобінскай камандай галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў застаўся задаволены сваімі гульцамі:

«Лічу, мы правялі добры матч. Мелі перавагу з першай да апошняй хвіліны. Стварылі шмат момантаў, маглі забіваць больш, але пакутавала рэалізацыя. Цалкам задаволены гульцамі сваёй каманды, павіншаваў іх з перамогай».

Перамога над «Металургам» стала ўжо адзінаццатай запар для гродзенскага клуба ў чэмпіянаце Беларусі.

Зараз «Нёман» працягвае ўтрымліваць другі радок у турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 48 ачкоў. Першым ідзе «Юнацтва», якое мае ў сваім актыве 50 ачкоў.

У суботу 19 лістапада гродзенцы правядуць чарговы тур чэмпіянату Беларусі. Хакеісты «Нёмана» ў Гомелі будуць змагацца з мясцовай камандай.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024