Школа мэраў абвяшчае новы набор

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі» і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання СІМПА абвяшчаюць набор у Школу мэраў.

Арганізоўваць, аб’ядноўваць, кіраваць, каб мець вынік не толькі для сябе. Гэтаму можна навучыцца. Доўгім шляхам — год за годам назапашваючы ўласны досвед. А можна за сціслы тэрмін пры дапамозе добрых спецыялістаў набыць і тэарэтычныя, і практычныя веды, як працаваць, каб стаць сапраўдным кіраўніком, ідэі якога падхопяць людзі. Такія спецыялісты чакаюць вас у Школе мэраў.

Так, у Беларусі зараз няма сапраўдных мэраў. Але ёсць месца для рэалізацыі жадання палепшыць свае гарады і мястэчкі, памкнення ўплываць на фарміраванне мясцовых рашэнняў у інтарэсах тых, дзеля каго павінны гэтыя рашэнні прымацца.

І набыць усе неабходныя навыкі можна ў Школе мэраў, мэта якой — развіццё ведаў і навыкаў грамадскіх актывістаў з усіх рэгіёнаў Беларусі для эфектыўнага ўдзелу ў фарміраванні і рэалізацыі мясцовай палітыкі ўстойлівага развіцця, міжсектарным дыялогу і ўзаемадзеянні дзеля абароны і прасоўвання грамадскіх інтарэсаў.

І тады, калі мэраў, нарэшце, пачнуць абіраць, пытання «А хто?», не ўзнікне!

Праграма Школы мэраў складаецца з 4 сесій з інтэнсіўнымі тэарэтычнымі і практычнымі заняткамі, а таксама працы над індывідуальнымі і групавымі праектамі цягам 9 месяцаў:

1 сесія (Беларусь, 16−18 снежня 2016 г.) — прынцыпы ўстойлівага развіцця і добрага кіравання, асновы публічнага адміністравання, мясцовае самакіраванне і грамадскія фінансы.

2 сесія (Літва, вясна 2017) — практычны вопыт рэформаў на шляху да рынкавай эканомікі і сучаснага дзяржаўнага кіравання ў краінах Балтыі.

3, 4 сесіі (Беларусь, лета, восень 2017) — навыкі вядзення публічных дыскусій, падрыхтоўкі стратэгічных і юрыдычна значных дакументаў, прасоўвання і абароны грамадскіх інтарэсаў, працы са смі, працы ў камандзе і лідэрства, кіравання праектамі.

Адбор у Школу мэраў будзе праводзіцца шляхам конкурсу па наступных крытэрыях:

  • узрост 20−35 год;
  • вопыт абароны і прасоўвання грамадскіх інтарэсаў на мясцовым узроўні;
  • роля і прызнанне ў мясцовай супольнасці (рэкамендацыі ад лакальных НДА, органаў улады і кіравання, бізнесу);
  • матывацыя (як атрыманыя веды будуць выкарыстаны на практыцы).

Удзел у праграме Школы мэраў бясплатны. Працоўныя мовы — беларуская і руская.

Заяўку ў Школу мэраў трэба запоўніць да 25 лістапада на старонцы рэгістрацыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024