Здароўе і спорт

Гродзенскія бегуны занялі першае месца на «Bieg niepodległości» ў Беластоку

Удала атрымалася завяршыць сезон прадстаўнікам гродзенскага клуба Run4Fun. 12 лістапада яны прынялі ўдзел у штогадовым Бегу незалежнасці (Bieg niepodleglosci), які праходзіў у многіх гарадах Польшчы, у тым ліку ў Беластоку. Беларускі клуб здолеў заняць першае агульнакаманднае месца.

Ад клуба Run4Fun.by было каля 15 чалавек. Усяго ж удзельнікаў на двух дыстанцыях (5 i 10 км) было больш за тысячу.

На вялікай дыстанцыі першы быў беларус з Гомеля Уладзіслаў Прамаў, які яшчэ раней бег марафон на Алімпіядзе ў Рыа. Аматары ж, Дзмітрый Дзеразенка і Аляксей Чамаданаў, занялі 7-е і 8-е месцы адпаведна.

«Атрымалася ўдалае завяршэнне сезона. Іншыя ўдзельнікі нашага клуба таксама адзначыліся добрым часам і асабістымі рэкордамі. Гэта дзякуючы высокай канкурэнцыі на забегу.

Сёлета было больш народу, чым у папярэдніх гадах: як сярод моладзі, так і сярод больш сталых удзельнікаў. Таму перамога нашаму клубу далася нялёгка. Калі б хтосьці з нашай каманды расслабіўся, то перамогі магло б і не быць. Вынікі былі досыць шчыльныя», — распавёў кіраўнік клуба Run4Fun.by Аляксей Чамаданаў.

Прадстаўнікі клуба будуць бегаць і зімой. Кожную нядзелю ў 10 раніцы яны збіраюцца на прабежкі ў Пышках. Да ўдзелу запрашаюць усіх жадаючых.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024