Здароўе і спорт

«Нёман» разышоўся мірам з літоўскім «Тракаем» у таварыскім матчы

Пакуль у чэмпіянаце Беларусі праходзіла міжнародная паўза, гродзенскі «Нёман» правёў таварыскі матч у Літве, дзе сустракаўся з ФК «Тракай». Гульня паміж супернікамі скончылася з нулямі на табло.

У Літву не паехалі: Савіцкі, які быў выкліканы ў нацыянальную зборную, а таксама Лешка, Паўлавец, Яроцкі і галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч, якія адправіліся ў маладзёжную зборную краіны.

Гродзенцы ў Тракаі выходзілі такім складам:

Шышлоў, Бяцэня (Тарашчык, 81), Сасноўскі (Бомбель, 90), Касмынін, Пазняк, Бебе, Савасцьянаў, Васькоў (Бадалаў, 81), Сянкевіч (Тарашчык, 53; Сянкевіч, 67), Бомбель (Горбач, 75), Журневіч (Надзіеўскі, 75).

Варта адзначыць, што акрамя маладых гульцоў у Літве далі пагуляць і двум ветэранам гродзенскага футбола, а цяпер трэнерам Віталю Тарашчыку і Віталю Надзіеўскаму.

12 лістапада, «Тракай» — «Нёман» — 0:0

Адновіцца чэмпіянат Беларусі ў Вышэйшай лізе ў суботу 19 лістапада. «Нёману» трэба будзе правесці сур’ёзны матч у Слуцку супраць мясцовай каманды.

У турнірнай табліцы гродзенцы зараз ідуць на 13-м месцы і маюць у сваім актыве 28 ачкоў. Ніжэй каманды Iгара Кавалевiча ідзе «Нафтан» (25), «Граніт» (24) і «Белшына» (23).

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024