Галоўны мінскі ідэолаг не дазволіў канцэрт гурта Dzieciuki

Tuzin.fm мае намер абскарджваць рашэнне аб адмове ў выдачы гастрольнага пасведчання на канцэрт гурту Dzieciuki ў судовым парадку.

На плошчы Незалежнасці, проста насупраць помніка Леніну, ва ўтульным прасторным кабінеце сядзіць Павал Вітальевіч Скалабан. Ён пастаўлены дзяржавай на адказную пасаду — пільнуе ў цэлым горадзе ідэалагічную працу, пытанні культуры і справы моладзі. Ён вырашае, якія канцэрты арганізатарам рабіць можна, а якія не, якім гуртам дазваляць выходзіць на сцэну, а якім адмаўляць. Правядзенне мерапрыемства без яго ведама караецца штрафам.

Скалабан вырашыў, што гурту Dzieciuki не месца ў беларускай музычнай прасторы, таму даў пісьмовую адмову на заяву аб правядзенні іх канцэрту ў Мінску, які меў прайсці ў межах праекту «Жывы Тузін» у студзені 2017 года. Спаслаўся на закон — пункт 5 главы 2 «Палажэння аб арганізацыі і правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў». У ім напісана наступнае:

«Забараняюцца арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў:

— якія маюць на мэце ажыццяўленьне прапаганды вайны або экстрэмісцкай дзейнасці;

— якія прадстаўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку, маральнасці і здароўю насельніцтва, правам і свабодам грамадзян;

— з парушэннем патрабаванняў гэтага Палажэння і іншых актаў заканадаўства, у тым ліку ў сферы аўтарскага права і сумежных правоў".

Ніякіх падмацаванняў сваёй думкі, абгрунтаванняў і тлумачэнняў Скалабан не прывёў, даўшы адно толькі сухую адпіску.

Адмову ў правядзенні канцэрту гурта Dzieciuki арганізатары лічаць незаконнай, бо творчасць музыкаў не парушае аніводны пункт са згаданага палажэння. Таму арганізатары будуць звяртацца ў суд, каб там галоўны ідэолаг патлумачыў, якімі прынцыпамі ён кіруецца.


Гурт Dzieciuki заснаваны ў 2012 годзе ў Гродне. Спяваюць аўтарскія тэксты на гістарычную тэматыку аўтарства Дзяніса Жыгаўца і Алеся Дзянісава. Працуюць у стылі фолк-панку. Выдалі два альбомы — «Гарадзенскі гармідар» (2014) і «Рэха» (2016). Названыя «Гуртом году» на прэміі «Героі году-2014». Актыўна гастралююць у Польшчы, Нямеччыне, Чэхіі, Славаччыне, Аўстрыі ды іншых еўрапейскіх краінах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024