У Беларусі адмянілі абмежаванні на захоўванне алкаголю для ўласнага спажывання

Дэкрэт № 5 «Аб перамяшчэнні, захоўванні і продажы фізічнымі асобамі алкагольных напояў» 8 лістапада падпісаны прэзідэнтам, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент адмяняе колькасныя абмежаванні на захоўванне для асабістых мэтаў алкагольных напояў, вырабленых у Беларусі і за яе межамі, але захоўвае іх гранічны аб’ём (5л), які фізічныя асобы маюць права перамяшчаць па тэрыторыі краіны.

За парушэнне абмежавання дэкрэтам ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй алкагольных напояў, якія перавышаюць дазволеную да перамяшчэння колькасць, або без канфіскацыі. За паўторнае на працягу года ўчыненне такіх дзеянняў дадаткова прадугледжваецца магчымасць канфіскацыі транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для перамяшчэння алкаголю, незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца.

Дэкрэтам ўзмацняецца адказнасць за продаж фізічнай асобай алкагольных напояў, не маркiраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Беларусі, у тым лiку ўласнай вытворчасцi. У такіх выпадках магчыма канфіскацыя алкагольных напояў. За паўторнае на працягу года ўчыненне дадзенага правапарушэння прадугледжаны павелічэнне памеру штрафу (з 20 да 30 БВ), а таксама абавязковая канфіскацыя названых напояў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024