Навіны

«Ёсць прапановы, але я пакуль не выбрала новы шлях». Віцэ-міс «Супермадэль Сусвету-2016» вярнулася ў Гродна

Елізавета Шыкута некалькі дзён таму вярнулася ў Гродна з сонечнай Балгарыі, дзе годна прадставіла Беларусь на конкурсе «Супермадэль Сусвету — 2016». Дзяўчына стала першай віцэ-міс і цяпер яе чакаюць кантракты з вядомымі мадэльнымі агенцтвамi.

Елізавеце 19 гадоў, яна вучыцца на завочным у ГрДУ на юрыста. У мадэльным бізнесе з 15 гадоў. Вучобу яна спалучае з працай прадаўцом-кансультантам у адной з крамаў горада.

«Пуцёўку на конкурс у Балгарыю я атрымала пасля ўдзелу ў конкурсе» Міс Гродна 2016 «, дзе мяне заўважыла нацыянальны дырэктар міжнародных конкурсаў прыгажосці Святлана Кузняцова (Місіс Сусвет 2013)», — распавядае дзяўчына.

[irp posts="2794″ name="Гродзенка стала першай віцэ-міс на конкурсе Супермадэль Сусвету"]

Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі больш за 30 прыгажунь з розных краін свету. На працягу трох дзён дзяўчыны ўдзельнічалі ў дэфіле, дэманстравалі модныя ўборы і аксэсуары. З мадэлямі працавалі вядомыя стылісты. У выніку галоўны тытул заваявала прадстаўніца Аўстраліі. Гродзенка была другой.


«Гэты этап у маім жыцці неверагодна бліскучы і незабыўны, я ўпэўненая, што ён прывядзе мяне да нечага большага. Я вельмі ўдзячная ўсім, хто мяне падтрымліваў, і хто верыў у мяне. Удзел у падобным конкурсе прыгажосці гэта ўжо гонар, а стаць першай віцэ-міс у ім гэта вялікая ўзнагарода. Таксама мой малады чалавек падтрымліваў мяне на працягу ўсяго конкурсу і верыў, што ўсё ў мяне атрымаецца. Зараз ён ганарыцца, што я добра прадставіла наш горад і краіну, і проста шчаслівы ад таго што я з ім».

У бліжэйшых планах у дзяўчыны працягваць вучыцца завочна, а таксама ўдасканальвацца ў сувязі з мноствам новых перспектыў і магчымасцяў.

«Я працую ў краме ў цэнтры горада прадаўцом-кансультантам у аддзеле дэкаратыўнай касметыкі. Мне падабаецца мая праца, але, як і любы чалавек, я імкнуся да лепшага. Пасля конкурсу я атрымала некалькі цікавых прапаноў, але я пакуль не выбрала свой новы шлях. Трэба ўсё старанна абдумаць, а за суткі гэта немагчыма зрабіць».

Колькасць паклоннікаў, званкоў і паведамленняў у сацыяльных сетках у Елізаветы павялічылася ў некалькі разоў. За два дні на яе інстаграм падпісалася больш за 300 чалавек.

Фота з асабістага архіву Елізаветы Шыкуты. Візажыст Юлія Якусiк

Падзяліцца
Меткі: мода

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024