Спадчына

Фільм гродзенскага рэжысёра аб лёсе веруючых у перыяд атэізму заняў першае месца ў конкурсе «Згадаць усё»

Праца гродзенскага рэжысёра Аляксандра Ганеца заняла першае месца ў відэа-конкурсе Беларускага архіва вуснай гісторыі «Згадаць усё: вера за савецкім часам».

Відэапраект гродзенца расказвае пра рэлігійнае жыццё за савецкім часам у Гродзенскай вобласці на прыкладзе аднаго чалавека — жыхаркі вёскі Лунна, якая некалі жыла ў Гродне, Лізаветы Мікалаеўны Ганец.

«Для мяне, як для рэжысёра і аператара, стаяла задача на падставе размовы са сведкам таго часу падрабязна раскрыць тэму і як мага больш поўна атрымаць інфармацыі ад удзельніка тых падзей. Усяго на конкурс было пададзена каля 60 прац. У кастрычніку абвясцілі пераможцаў, а ў пачатку лістапада мяне ўзнагародзілі за першае месца», — распавядае Аляксандр Ганец.

Цяпер ідзе даследаванне, перагляд ролі і функцыі простага чалавека ў драматычным лёсе тагачаснай царквы, лічыць рэжысёр. Пакуль жывыя сведкі тых падзей, моладзі трэба выкарыстоўваць магутнасці сваіх камер у тэлефонах не толькі для «сэлфi», але і для такіх праектаў у тым ліку, перакананы Аляксандр.

«Гэта праекты, якія дапамогуць засведчыць памылкі і гераізм асобных людзей. Прыадчыніць заслону асабістых перажыванняў і матываў», — дадаў рэжысёр.

Мэтай конкурсу была атрымаць вусныя сведчанні пра рэлігійнае жыццё ў часы ганенняў на веру, бо за палітычнымі падзеямі незаўважаным застаецца лёс простага чалавека, які павінен быў захоўваць любоў да Бога, веру, свае перакананні насуперак абставінам. Арганізатарам конкурсу выступілі рэлігійная арганізацыя Братэрства ў гонар Віленскіх пакутнікаў Антонія, Іаана і Яўстафія і Беларускі архіў вуснай гісторыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024