У Брузгах стварылася вялікая чарга: амаль 200 машын чакае выезду з Беларусі

3 лістапада 2016 года ў пунктах пропуску на беларуска-польскай мяжы на ўчастку Гродзенскай памежнай групы сабралася вялікая колькасць легкавых аўто, якія чакаюць афармлення і выезду з Рэспублікі Беларусь, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

Па стане на 10.00 у пункце пропуску «Брузгі» у чарзе на выезд з Беларусі знаходзілася каля 200 легкавых машын, а ў пункце пропуску «Бераставіца» — больш за 120 легкавых машын.

Па стане на 14.00 лічбы крыху зменшыліся: да 183 і 53 адпаведна.

У той жа час, на тэрыторыі гэтых пунктаў пропуску вялікая колькасць легкавога транспарту чакае ў чарзе для выезду з Беларусі і ўезду на тэрыторыю Польшчы ўжо пасля праходжання ўсіх відаў кантролю. Таму легкавы транспарт не можа выехаць з тэрыторыі пунктаў пропуску з Беларусі для далейшага афармлення ў пунктах пропуску на тэрыторыі Польшчы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, атрыманай ад польскага боку, узнікненне чэргаў у пунктах пропуску «Брузгі» і «Бераставіца» звязана з перабоямі ў праграмным забеспячэнні мытнай службы Польшчы.

Памежнікі просяць грамадзян, якія маюць намер у бліжэйшы час выехаць з Беларусі ў Польшчу праз дадзеныя пункты пропуску, улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак.

Падзяліцца
Меткі: мяжа

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024