Турысцка-інфармацыйны цэнтр Гродна пачаў працу ў Беластоку

Турысцка-інфармацыйны цэнтр, прысвечаны Гродна і Гродзенскаму рэгіёну, пачаў працу ў будынку Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намесніца начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Лідзяева.

«Тут жыхары і госці Беластока змогуць даведацца ўсю неабходную інфармацыю пра турыстычны патэнцыял Гродна і ваколіц, найбольш цікавыя турыстычныя аб’екты, атрымаць кантакты турыстычных фірм, гасцініц, іншых аб’ектаў сферы паслуг. Тут можна будзе ўзяць інфармацыйныя буклеты, турыстычныя карты, іншую друкаваную прадукцыю, атрымаць адказы на ўсе хвалюючыя турыста пытанні», — распавяла Таццяна Лідзяева. У інфармацыйным цэнтры таксама можна будзе ва ўсіх падрабязнасцях даведацца аб парадку ўезду і правілах знаходжання ў турысцка-рэкрэацыйным парку «Аўгустоўскі канал» (у склад тэрыторыі ўвайшлі таксама Гродна і частка Гродзенскага раёна), які з 26 кастрычніка замежныя турысты могуць наведваць без візы.

[irp posts="2409″ name="Гродна ў першы бязвізавы ўікэнд наведалі 39 замежных турыстаў"]

«Аналагічны цэнтр, прысвечаны турызму ў Падляшскім ваяводстве Польшчы, пачаў працу тыдзень таму ў Гродне. Стварэнне такіх цэнтраў дасць магчымасць прыцягваць дадатковых турыстаў, ажыццяўляць сумесныя турыстычныя прадукты», — падкрэсліла Таццяна Лідзяева.

[irp posts="2334″ name="Хутка, нядорага, без праблем: як iспанская сям’я наведала Гродна без візы"]

Яна адзначыла рост цікавасці да рэгіёна з боку так званых бязвізавых турыстаў. Па дадзеных на 2 лістапада, для наведвання Беларусі такім чынам зарэгістраваліся амаль 110 замежнікаў. Большасць з іх грамадзяне Польшчы і Літвы, аднак сярод тых, хто ўжо наведваў Гродне без візы, ёсць таксама жыхары Францыі, Іспаніі, Бельгіі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024