Госць першай «Карыснай Сустрэчы» — фатограф Аляксандр Саенка

Любіце фатаграфаваць і жадаеце навучыцца атрымліваць задавальненне ад працэсу і выніку, знаходзіць натхненне і здымаць так, каб хацелася здымаць далей, лепш і больш, але не ведаеце з чаго пачаць?

Гэта ўсё вы зможаце пазнаць падчас «Карыснай Сустрэчы» з фатографам Аляксандрам Саенкам.

Падчас майстар-класа Аляксандр прэзентуе свае праекты і на іх падставе раскажа пра асноўныя этапы пабудовы фотагісторыі, аб пошуку ідэі і зносінах з героямі.

Вядучы майстар-класа Аляксандр Саенка нарадзіўся ў Гародне, Беларусь. У прафесійнай журналістыцы з лістапада 2006. Фотакарэспандэнт ў рэгіянальнай газеце «Вячэрні Гродна» з 2007 па 2011. Зараз фрылансер, займаецца працай у навінавых сайтах. Удзельнічаў у выставах у Гродна, Мінску (Беларусь), Маскве (Расія), Страсбургу (Францыя), Таурег, Вільнюс, Каўнас (Літва), Кіеў (Украіна), Берлін (Германія), Галандыя. Пераможца «Прэс фота Беларусі» і міжнародных конкурсаў.

Для каго: для ўсіх неабыякавых да фатаграфіі

Калі: 4 лістапада ў 19.00

Дзе: вул. Будзёнага 48а-86

Уваход вольны!

«Карысныя Сустрэчы» — гэта новы праект «Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых» Студыі карысных кампетэнцый «. У рамках праекта вы зможаце пазнаёміцца з нашымі экспертамі і набыць новыя і карысныя веды.

Сустрэчы будуць праходзіць штомесяц, у першую пятніцу месяца.

Запісвайцеся па тэлефоне + 375 33 634 10 41

Падзяліцца
Меткі: адукацыя

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024