Здароўе і спорт

«Варвары» выйшлі з адпачынку і аб’яўляюць пошук новых гульцоў

З пачаткам лістапада гродзенская каманда амерыканскага футбола «Варвары» выйшла з адпачынку і пачыла рыхтавацца да новага сезону. Спартсмены імкнуцца прыцягваць новых людзей у свае шэрагі.

У мінулым сезоне каманда Аляксея Серабракова выступіла не вельмі ўдала. Сярод чатырох каманд гродзенцы занялі трэцяе месца і не прабіліся ў фінал Усходняй лігі амерыканскага футбола. На выязных гульнях у футбалістаў часта ўзнікалі цяжкасці са складам.

«Пасля чэмпіянату далі час хлопцам падлячыцца, сабрацца з думкамі, ды і проста засумаваць па трэніроўках. На міжсезонне планаў шмат. Натуральна, трэніроўкі пастараемся сістэматызаваць. Мінулы сезон удалым не назавеш — будзем выпраўляць памылкі, падцягваць тэорыю, фізічную падрыхтоўку. Акрамя гэтага як ніколі востра паўстала пытанне недахопу персаналу, ды яшчэ і некалькі найважнейшых гульцоў збіраюцца ў войска, з гэтай прычыны мы плануем актыўна прыцягваць пачаткоўцаў», — распавядае галоўны трэнер гродзенскай каманды Аляксей Серабракоў.

Ужо зараз рэкламны плакат «Варвараў» можна заўважыць на сіцібордзе каля дома Элізы Ажэшкі. Неўзабаве ў горадзе з’явяцца афішы з інфармацыяй пра новы набор у каманду, таксама футбалісты распрацоўваюць білборд.

«Ва ўсім гэтым нам дапамагае рэкламнае агенцтва „Town Labs“, ТАА „СитиБорд“, фатограф Міхаіл Сухараў, гэтак жа разлічваем на працяг супрацоўніцтва з начальнікам аддзела спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алегам Андрэйчыкам. Акрамя гэтага фітнес-цэнтр „Еўропа“ прадаставіў нашым гульцам 30% зніжку на наведванне іх залы».

Каб камандзе проста існаваць — такой падтрымкі дастаткова, але каб развівацца і прасоўваць спорт — гэтага мала. Дагэтуль не зразумела дзе праводзіць тэарэтычныя заняткі. Калі арэнда поля для трэніровак у міжсезонні спартсменам па плячу, то ў сезоне ім даводзіцца сур’ёзна эканоміць: арганізаваць хатнія гульні або выезд у Віцебск, Калінінград ці Эстонію справа не танная. Таму трэніравацца хлопцам прыходзіцца на поле Аграрнага ўніверсітэта, без раздзявалак, душа і туалета.

«Нягледзячы на ўсе цяжкасці, цікавасць у гродзенцаў да нашага спорта расце. Праца ў меру нашых сіл вядзем. У думках ёсць таксама варыянт з наведваннем навучальных устаноў горада і наборам студэнтаў там. Таксама трэба нарэшце атрымаць юрыдычны статус, таму цяпер працуем над рэгістрацыяй Грамадскага аб’яднання».

Таксама футбалісты чакаюць адкрыцця новага футбольнага манежа ў Пышках і спадзяюцца, што цана за арэнду для іх будзе прымальнай.

Больш інфармацыі аб камандзе і трэніроўках можна паглядзець тут.

Падзяліцца
Меткі: спортхобі

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024