Горад

Новы замак расчыніў свае дзверы для ведзьмаў і вампіраў

Больш за сто чалавек наведалі свята ваўкалакаў і нечысці 29 кастрычніка ў Новым замку. Супрацоўнікі музея падрыхтавалі на Хэлоўін эксперыментальнае шоў.

Яшчэ на подступах да замка можна было сустрэць прывіда ля брамы, а таксама прайсціся па «могілках».

У авальнай зале замка прайшло забаўляльнае шоў, пасля чаго арганізатары далі магчымасць наведвальнікам пагуляць па памяшканні, дзе зладзілі шмат розных пляцовак. Усе жадаючыя маглі нанесці сабе грым, «Грэгары Белы» распавядаў гасцям пра картачныя фокусы, у салоне ў Мэрылін можна было спазнаць будучыню. На другім паверсе замка можна было паглядзець фільм і пагуляць у гульні.

[irp posts="2240″ name="Страшная сіла. 12 крокаў да святочнага макіяжу на Хэлоўін"]

«Сярод моладзі Хэлоўін з’яўляецца папулярным святам і ўпершыню мы вырашылі правесці яго ў сценах нашага замка. Свята не толькі для нашых гасцей, але і для супрацоўнікаў. Арганізоўваў ўсё мерапрыемства наш малады склад навукова-асветніцкага аддзела. Напрыклад, акцыя „Ноч у музеі“ праходзіць у нас рэгулярна, магчыма і святкаванне Хэлоўіна гэта пачатак новай традыцыі нашага музея», — распавяла загадчык навукова-асветніцкага аддзела Вольга Макарчук.

[irp posts="2128″ name="Гродзенец зрабіў адмысловыя акуляры і ліхтары да Хэлоўіна і прадае іх на Савецкай"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларуска распавяла ў сацсетках пра палюбоўніцу мужа — яе судзілі

Жыхарка Астраўца апублікавала ў "Аднакласніках" сумеснае фота палюбоўніцы з яе мужам. У подпісе да фота…

13 мая 2024

Рэйд сілавікоў на прадпрыемства, суд над непаўналетняй, хімія за паклёп на Лукашэнку. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

На шклозаводзе "Нёман" у Бярозаўцы прайшлі затрыманні. У Гродне за падпіскі ў Telegram судзілі непаўналетнюю.…

13 мая 2024

Урачы прыляцелі па санавіацыі. Што з дзяўчынкай, якая атрымала траўмы на атракцыёне ў Лідзе

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая пацярпела на лідскім атракцыёне, знаходзіцца ў Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы. Яе шпіталізавалі…

13 мая 2024

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024