Здароўе і спорт

У цяжкім матчы «Нёман» атрымаў перамогу над «U20»

Праз два дні пасля перамогі ў Кубку Салея «Нёман» працягнуў удзел у чэмпіянаце Беларусі. У Гродне 27 кастрычніка чырвона-чорныя прымалі зборную «U20», якую здолелі абыграць. Праўда, перамога над моладдзю далася гродзенскай камандзе з цяжкасцю.

На працягу ўсяго матчу каманда «U20» практычна на роўных гуляла з дасведчаным «Нёманам».

У першым перыядзе адзіную шайбу закінуў Коршунаў, зрабіла гэта гродзенская каманда ў большасці.

У другім перыядзе было ўжо весялей, як з ударамі, так і з кідкамі. На 30-й хвіліне Сяргей Маляўка падвойвае перавагу «Нёмана». А праз 40 секунд «U20» ўсё ж здолела запхнуць адну шайбу ў вароты Саманькова. Кропку, як у другім перыядзе, так і ў матчы, паставіў Яне Лаканен, які рэалізаваў штрафны кідок.

У трэцім перыядзе каманды шайбаў не закінулі, хоць магчымасцяў было дастаткова. Добра дзейнічала зборная «U20», за якой пільна сачыў галоўны трэнер нацыянальнай каманды Дэйв Льюіс.

«Нёман» — «U-20» 3:1 (1:0, 2:1, 0:0)

Галы:
07.32 1:0 — Коршунаў (А. Маляўка,-бол.)
29.34 2:0 — С. Маляўка (Маркоўскі, Пасют)
30.13 2:1 — Бялевіч (Верабей, Барысаў)
37.52 3:1 — Лаканен (штрафны кідок)

Пасля матчу галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў адзначыў, што ў яго каманды не ўсё атрымалася ў гульні з супернікам.

«Мы сёння выканалі галоўную задачу — выйгралі матч. Шмат чаго не атрымлівалася, напэўна, ёсць у нас апраўданне — праведзены два дні таму фінальны матч Кубка Салея, на які мы выдаткавалі шмат фізічных і маральных сіл. А 20-гадовыя хлопцы малайцы, мне вельмі імпануе каманда «U20», атакуюць, з вялікім жаданнем лезуць на вароты, вельмі добрая карцінка гульні праглядаецца, мне падабаецца гэтая каманда.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024