Навіны

Маршалак Падляшша і яго дэлегацыя сталі першымі бязвізавымі турыстамі ў Гродне

Госці з Падляшскага ваяводства на чале з маршалкам Ежы Ляшчынскім сталі першымі турыстамі, якія заехалі на тэрыторыю Гродзенскай вобласці згодна з новым заканадаўствам аб бязвізавым уездзе. 26 кастрычнiка польская дэлегацыя прыняла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці ў Гродне новага турысцка-інфармацыйнага цэнтра Падляшскага ваяводства.

Нагадаем, з 26 кастрычніка ўступіў у дзеянне Указ Прэзідэнта № 318, які дае магчымасць замежным турыстам на працягу пяці сутак наведваць без віз тэрыторыю спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал» і прылеглыя тэрыторыі, у якія ўваходзіць уласна Гродна і частка Гродзенскага раёна.

Польская дэлегацыя пераехала беларуска-польскую мяжу ў пункце пропуску «Лясная-Рудаўка» на Аўгустоўскім канале. Там іх сустракалі прадстаўнікі мясцовых уладаў Гродзеншчыны. Разам яны адправіліся ў Гродна, дзе прынялі ўдзел у адкрыцці турысцка-інфармацыйнага цэнтра Падляшша.

«У сувязі з зацікаўленасцю турыстаў, ужо зараз адчуваецца неабходнасць у такіх цэнтрах. Такі пункт адкрываецца не толькі ў нас, але і ў Беластоку — там яго адкрыццё запланавана на 3 лістапада. Цэнтры пазнаёмяць жыхароў рэгіёнаў з патэнцыялам рэгіёнаў-суседзяў. Мы разьлічваем, што такія цэнтры прыцягнуць увагу турыстаў „, — распавяла намеснiк начальніка Упраўлення спорту і турызму гродзенскага аблвыканкама Таццяна Лiдзяева.

У цэнтрах будуць даступныя турыстычныя буклеты і карты, супрацоўнікі будуць распавядаць пра турыстычныя славутасці рэгіёнаў, а таксама дапамогуць падабраць турыстычную паездку. Усе гэтыя паслугі цэнтраў будуць бясплатнымі.

Польскія турысты ў Гродзенскай вобласці па колькасці знаходзяцца на другім месцы пасля расіян. Цяпер каб ім, ды іншым грамадзянам Еўрасаюза, патрапіць у Гродне, не спатрэбіцца віза. Трэба будзе запоўніць заяўку на сайце grodnovisafree.by, пасля чаго турыстычная фірма выдасць дакументы для ўезду ў Беларусь без візы.

[irp posts="1532“ name="Урад прыняў правілы бязвізавага ўезду на Аўгустоўскі канал і ў Гродна"]

Вядома, што ўжо з раніцы 26 кастрычніка на сайце зарэгістраваліся польскія, нямецкія і іспанскія турысты, гатовыя прыехаць на Гродзеншчыну ў бліжэйшыя выходныя.

[irp posts="2014» name="Google Translate пераклаў бы лепей: чым замежных турыстаў сустракае сайт бязвізавага Гродна"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024