Гродзенскія фарты сталі пячорамі для пачаткоўцаў-спелеолагаў

Штогод у другія выходныя кастрычніка ўсе спелеолагі Беларусі спяшаюцца ў Гродна на спецыялізаваныя маршруты па старых фартах. Гэта альтэрнатыва скальнаму і пячорнаму рэльефу, якога ў Беларусі няма. Нядаўна аматары пячор выпусцілі і справаздачнае відэа з Гродна, дзе падрабязна распавялi пра сваю дзейнасць.

Кожны год у адзіным у Беларусі спелеаклубе «Геликтит-ТМ», які знаходзіцца ў Мінску, набіраецца Школа першага года. Гэта цэлы курс, які ўключае тэорыю і практыку. Прайшоўшы яго, можна трапіць у спелеаэкспедыцыю. Выезд на Гродзенскі форт № 8 — першы выезд школы ва ўмовы, максімальна набліжаных да пячор, наколькі гэта магчыма ў Беларусі. Праходзіць ён раз у год у кастрычніку.

«Наша мэта — даць магчымасць вучням адчуць сябе спелеолагамi, патрэніравацца на маршрутах на рэльефе, падобным да скальнага, пабываць ва ўмовах, падобных да пячоры — мы робім начны выхад у форт з пераадоленнем вузкасці.

Праграма выезду вельмі насычаная. Днём нашы ўдзельнікі лазяць па маршрутах, увечары — па вузкасцi форта, на наступную раніцу ўжо спаборнічаюць у асабістым першынстве і камандным падземным арыентаванні», — распавяла прадстаўнік клуба Святлана Будзько.

Фарты каля Гродна ўжо многія гады служаць базай для беларускіх спелеолагаў. Гродзенскія гісторыкі лічаць, што такі від турызму не нашкодзіць старым пабудовам, калi турысты не разбураюць iх.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024