Здароўе і спорт

Вялікая армія гродзенскіх заўзятараў адправілася ў Мінск на фінал Кубка Салея

Тысячы людзей па ўсёй Беларусі сёння, 25 кастрычнiка, будуць пільна сачыць за вырашальным супрацьстаяннем «Нёмана» і «Юнацтва». У Мінску на «Чыжоўка-арэне» праз лічаныя гадзіны пройдзе фінал Кубка Салея. Чакаецца, што ў сталіцы чырвона-чорных будуць падтрымліваць каля тысячы заўзятараў.

«Пры дапамозе клуба і горада нам выдзелілі чатыры аўтобусы, гэта прыблізна 190 чалавек. Адзін аўтобус едзе з Ліды з мясцовымі заўзятарамі. Ведаю дакладна, што яшчэ гродзенскія прадпрыемствы выдзелілі два аўтобусы са сваімі работнікамі. І вельмі шмат едзе людзей сваім ходам. Мне здаецца, нас будзе на трыбунах „Чыжоўкі“ каля 800 чалавек, магчыма і тысяча. Бо i з iншых гарадоў прыедуць за нас таксама пазаўзець. Падтрымка „Нёману“ будзе забяспечана», — распавёў лідар фан-руху ХК «Нёман» Сяргей Емяльянаў.

Нагадаем, першая гульня фiнала памiж камандамi скончылася на карысць «Юнацтва». У драматычным матчы каманда Мiхаiла Захарава здолела вырваць перамогу ў «Нёмана» з лiкам 5:4.

Матч у адказ памiж камандамi пацнецца ў 19.00. Прамую транслюцыю матча можна будзе паглядзець тут.







Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024