Здароўе і спорт

Спальны раён Гродна стаў арэнай для турніра ў спартовым арыентаванні

Адкрыты чэмпіянат Гродзенскай вобласці па спартовым арыентаванні праходзіць у Гродне 22−23 кастрычніка. Заяўкі падалі больш за 100 удзельнікаў.

Наш горад — адзіны ў краіне, дзе адбываюцца этапы сусветнага рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі арыентавання. У першы дзень спабораў удзельнікі мелі паказаць сваё майстэрства ў валоданні гарадской мапай на прыкладзе «Камароўкі».

Арэнай для спартоўцаў стаў мікрараён, абмежаваны вуліцамі Курчатава, Горкага, Урублеўскага і Камарова. Са словаў арганізатараў, раён добра падыходзіць для турніра, бо ў ім ёсць перапады рэльефу, мноства незвычайных лесвіц, іншых архітэктурных форм. Дыстанцыя стала цікавай не толькі для прафесіяналаў, але і для пачаткоўцаў.

Пасля гадзіннай прабежкі пад імжачым дажджом удзельнікі маглі сугрэцца гарбатай з печывам пад дахам нядаўна адчыненай летняй кавярні «Ранча».

Падзяліцца
Меткі: спортфота

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024