Горад

Без панікі! На «Азоце» будзе гарэць агромністы факел, але гэта не страшна

Неўзабаве на «Гродна Азот» завершыцца рамонт у цэху аміяк-3. Падчас запуску цэха над ім з’явіцца вогненны факел, тамк прадпрыемства просіць грамадзян не панікаваць.

На прадпрыемстве рэгулярна праводзяць рэканструкцыю цэхаў. Некаторыя з іх ужо ўведзены ў эксплуатацыю і працуюць у штатным рэжыме, іншыя знаходзяцца на завяршальным этапе капітальнага рамонту. У канцы кастрычніка — пачатку лістапада 2016 года рамонтныя работы будуць завершаны ў цэху аміяк-3.

Падчас уводу ў эксплуатацыю цэха паўстане вядомы для хімікаў і нязвыклы для простых гараджан факел або, як яго яшчэ называюць гродзенцы, «зарыва».

Вось як каментуе працэс намеснік галоўнага інжынера па вытворчасці Алег Карповіч:

«Адной з аперацый пуску цэха з’яўляецца распальванне факела. Гэта вельмі трывожыць грамадскасць Гродна, аднак гэта неабходна пры правядзенні пускавых аперацый і прадугледжана тэхналагічнай схемай і прамысловым тэхналагічным рэгламентам цэха. Гарэць факел па тэхналогіі можа да сямі сутак, ніякай пагрозы ні гораду, ні экалогіі няма, так што падставы для хвалявання таксама няма».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024