У гродзенскім ЖЭС-6 супрацоўніку плацяць аўсом, сенам і цукеркамі

У гродзенскім ЖЭСе № 6 афіцыйна працуе чацвераногі супрацоўнік, зарплату якому плацяць аўсом і сенам, а прэмія выдаецца цукеркамі. Конь Кузя ўжо 18 гадоў з гонарам выконвае ўсе службовыя абавязкі - перавозіць людзей і дастаўляе грузы ва ўсе канцы Гродна. За ўсе гады ён ні разу не быў на бальнічным і не браў адгулы. Увогуле, арэ Кузя як конь. Усе падрабязнасці - у карэспандэнта БТ Дзмітрыя Смірнова.

Кузя, сапраўды, работнік адказны і працуе па штатным раскладзе — з 8 раніцы і да 5-й вечара. Возіць грузы, дастаўляе да месца рамонту рабочых. Іван — галоўны возчык і конюх Гродзенскага ЖЭСа. З Кузям разам яны ўжо сем гадоў праходзяць тэхагляды і стаяць у гарадскіх корках.

Працоўныя конныя маршруты Кузьмы ў дзень расцягваюцца на некалькі кіламетраў. Тэрыторыя шостага ЖЭСа па плошчы — амаль мікрараён. Але, па словах самога Івана, з такім напарнікам кожны дзень на працы — задавальненне.

У ЖЭСе кажуць, што конь у горадзе больш эфектыўны за аўтамабіль. Развярнуцца або прыпаркавацца Кузьме значна прасцей.

У Кузі выдатная памяць — ён памятае фактычна кожны маршрут, па якім хоць аднойчы праехаў. Між тым, ён вельмі адказны — ніколі не праедзе на чырвоны сігнал светлафора.

Клапоцяцца пра Кузьму тут з усёй адказнасцю. Летам, калі ён ночы напралёт праводзіць на пашы, да яго нават прыстаўленая ахова. На ўсялякі выпадак.

А яшчэ ў Кузі і Івана Богдана ёсць адна на дваіх грамата — за шматгадовую і добрасумленную працу.

Падзяліцца
Меткі: ЖКГжывёлы

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024