Спадчына

Гродзенскія габрэі адзначаюць суккот — свята буданоў

Гродзенская габрэйская абшчына адзначае старадаўняе юдэйскае свята Суккот. Сёлета на святкаванні габрэі горада сабраліся 19 кастрычніка ў адмысловым намёце каля сінагогі.

У кожнага габрэйскага свята звычайна ёсць некалькі назваў. Суккот не з’яўляецца выключэннем: яго называюць і «святам збору ўраджаю» і «часам весялосці». Але найбольш распаўсюджана назва — «свята буданоў» (будан або шацёр на іўрыце — «сука»).

[irp posts="1495″ name="Алег Зухавіцкі адразу пасля вяртання ў Гродна наведаў сінагогу"]

У гэтае свята ў шатры трэба не проста сядзець, але есці, піць і нават спаць — літаральна жыць. Таксама веруючых заклікаюць успамінаць зыход габрэяў з Егіпту, бо на шляху з няволі ў сваю краіну габрэі жылі ў падобных намётах-буданах.

Абавязковы рытуал у свята — узнясенне букета Лулава, сімвалізуючага часткі габрэйскай абшчыны. У яго ўваходзяць лісце пальмы, цытрус этрог, галінкі мірта і вярбовага дрэва. Трымаючы такі букет у руках, габрэі прамаўляюць малітву.

У гэтым годзе на святкаванне сабралася вялікая колькасць людзей, для якіх быў падрыхтаваны салодкі стол. Дзецям, пасля аповяду пра гісторыю свята, уручылі падарункі.

Забытыя габрэйскія святы, якія сыходзяць сваімі каранямі ў старажытнасць, сёння вяртаюцца ў Гродна, як у традыцыйных, так і мадэрнізаваных формах. Святы ўяўляюць сабой тыя часовыя вехі, якімі народ Ізраіля адмярае цыклы года.

Гродзенская габрэйская абшчына ў цэлым прытрымліваецца традыцыйнага цыкла свят і выконвае іх у грамадскім укладзе, што падкрэслівае габрэйскі характар абшчыны і яе вернасць прынцыпам юдаізму.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024