Ці выжывуць у ЕС любімыя беларусамі крамы д’юці-фры пасля Новага года?

Фото: Sergey Tchernyakov, commons.wikimedia.org

З 1 студзеня 2017 года з-за адмены льгот на продаж алкаголю і цыгарэт могуць спыніць працу крамы бяспошліннага гандлю на мяжы Беларусі з Літвой і Польшчай з боку Еўрасаюза. Дадзеную інфармацыю паведамляюць удзельнікі рынка. Зрэшты, шэраг гандлёвых аб’ектаў паспрабуе адаптавацца да зменаў і працягнуць працу, піша TUT.BY.

У адпаведнасці з артыкулам 14 (4) дырэктывы Савета Еўрасаюза 2008/118/EC у краінах Еўрасаюза з 1 студзеня 2017 года спыняе дзейнасць падатковая льгота на падакцызныя тавары, якія набываюцца турыстамі і вывозяцца імі ў трэція краіны, у крамах бяспошліннага гандлю, размешчаных у сухапутных пунктах пропуску. Прэферэнцыі на такія тавары застануцца толькі ў гандлёвых кропках д’юці-фры ў аэрапортах і партах, сказала TUT.BY начальнік аддзела камунікацый мытнай службы Літвы Генрыка Рукшынене.

Ільвіную долю выручкі ў літоўскіх і польскіх д’юці-фры забяспечвае продаж спіртных напояў і тытунёвых вырабаў, якія як раз і адносяцца да падакцызных тавараў. З іншых хадавых тавараў застаюцца парфумерыя сусветных брэндаў і кандытарскія вырабы. Вялікае пытанне – ці змогуць крамы выжыць з такім асартыментам.

Зрэшты, некаторыя ўладальнікі крамаў д’юці-фры ў Літве ўжо распачалі спробу кампенсаваць страты ад адмены льгот на продаж алкаголю і цыгарэт. Напрыклад, кампанія Globus Trade, у якой некалькі магазінаў бяспошліннага гандлю на мяжы Літвы і Беларусі, запусціла анлайн-краму. У ёй беларусы могуць замовіць бытавую і камп’ютарную тэхніку, касметыку і парфумерыю, аксэсуары і дзіцячыя цацкі без выплаты ПДВ.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: