«Алімпія» перамагае, «Вікторыя» прайграе

Гродзенскія баскетбалісткі правялі 15 кастрычніка чарговыя гульні ў чэмпіянаце Беларусі сярод жаночых каманд. У Гродне «Алімпія» ўпэўнена абыграла «Гарызонт-2-РЦАР». А ў Мінску «Вікторыя» саступіла ўжо асноўнай камандзе «Гарызонта».

Такія вынікі матчаў былі відавочнымі. «Алімпія» на сваёй пляцоўцы з лікам 94:31 разграміла другую каманду «Гарызонта». Лепшай у складзе гродзенскай каманды стала Алена Голубева, якая набрала 20 ачкоў.

У Мінску баскетбалісткі «Вікторыі» былі зрынутыя чэмпіёнкамі краіны «Гарызонтам». Яшчэ ў першай палове матчу гродзенскія дзяўчаты спрабавалі супрацьстаяць грознаму суперніку, але на другую палову сілаў не хапіла. Выніковы лік 91:49. Лепшай у складзе «Вікторыі» стала Ірына Краўчанка, якая набрала 8 ачкоў.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024