velcom пакрыў 3G-сеткай 99% Гродзенскай вобласці

Мабільны аператар velcom практычна цалкам пакрыў 3G-сеткай Гродзенскую вобласць. Сувязь трэцяга пакалення стала даступная на 98,8% тэрыторыі рэгіёну, паведамілі ў прэс-службе аператара.

Гродзенская вобласць стала першым рэгіёнам, у якім ахоп сетак трэцяга і другога пакаленняў практычна зраўняліся. Для гэтага аператар velcom устанавіў каля 350 базавых станцый, што дазволіла павялічыць 3G-пакрыццё рэгіёну з 60,2% да 98,8%.

Больш за ўсё базавых станцый стандарту UMTS-900 запушчана ў Гродзенскім, Лідскім і Смаргонскім раёнах. Абнаўленне сеткі дало магчымасць забяспечыць устойлівай 3G-сувяззю больш за 60 сельскіх пасёлкаў, у якіх раней стабільна можна было прымаць толькі GSM-сігнал. Гродзенскі рэгіён найбольш шчыльна пакрыты «новым 3G», што шмат у чым тлумачыцца мясцовым ландшафтам: пераважна роўным рэльефам, адсутнасцю густых лясоў і істотных узвышшаў.

На бягучы момант velcom пакрыў 3G-сувяззю звыш 80% тэрыторыі Беларусі. «Новы 3G» стаў даступны ўздоўж буйных магістраляў краіны. Да канца года спецыялістам яшчэ трэба павысіць 3G-пакрыццё Магілёўскага і Віцебскага рэгіёнаў.

Развіццё сеткі стандарту UMTS-900 дало магчымасць забяспечыць мабільным інтэрнэтам сельскую мясцовасць і павысіць яго якасць у гарадскіх умовах. Перш за ўсё, павысілася якасць прыёму сігналу ў будынках у нізінах ці ў месцах шчыльнай забудовы. Таксама стала камфортней карыстацца мабільнай сувяззю на тэрыторыях, «закрытых» ці аддаленых ад базавых станцый.

«З пакрыццём Гродзенскай вобласці «новым 3G» яе жыхары і госці могуць свабодна карыстацца мабільным інтэрнэтам амаль у любым месцы. Незалежна ад таго, ці жыве абанент у Гродне, Лідзе або, скажам, пасёлку Пагародна, яму даступныя новыя тэхналогіі. Галоўнае — не забыцца пераключыць смартфон у рэжым «UMTS» або «GSM/UMTS», — адзначыў начальнік упраўлення планавання радыё і транспартнай сеткі кампаніі velcom Сяргей Барамыкин.

Аператар velcom пачаў запускаць базавыя станцыі ў дыяпазоне 900 Мгц з 1 лютага 2016 года. Першым горадам стаў Дзяржынск, а да канца красавіка новая тэхналогія стала даступная і жыхарам Мінска. Найбольш актыўна абнаўленне сеткі адбывалася апошнія паўгода, закрануўшы амаль усе рэгіёны. Да канца года 3G-пакрыццё павінна зраўняцца з ахопам 2G-сеткі, што адзначыць канец эпохі GSM у Беларусі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024