Здароўе і спорт

У Гродне адкрываюць спецыялізаваную залу для кросфiта

Першая ў Гродне зала для заняткаў кросфiтам адкрыецца 17 кастрычніка ў будынку ДТСААФ. Плануецца, што там будзе ўсё неабходнае для паўнацэннага развіцця кросфiт атлета.

З новай залай спартсмены звязваюць вялікія планы — удзел у розных спаборніцтвах. Зараз у асноўным гарадзенцы займаюцца кросфiтам у не цалкам абсталяваных памяшканнях. Гэта трэнажорныя і аэробныя залы, школьныя спартзалы, стадыёны і г. д.

«Кросфiт — спорт будучыні. Ён вельмі імкліва набірае папулярнасць ва ўсім свеце і Гродна не выключэнне. У нас будзе спецыялізаваная зала для функцыянальных трэніровак. У ёй устаноўлена ўсё неабходнае абсталяванне апошняга пакалення для паўнавартаснага развіцця кросфiт атлета.

Дакладную колькасць людзей, якія займаюцца кросфiтам, складана назваць. Напрыклад, на апошніх гарадскіх спаборніцтвах узялі ўдзел 30 чалавек, як хлопцы так і дзяўчаты. І гэта толькі тыя, хто не пабаяўся выйсці на старт. Агульная колькасць людзей у горадзе ідзе на сотні", — распавёў трэнер па кросфiту Арцём Грушын.

Кросфiт — гэта сістэма трэніровак якая складаецца з функцыянальных практыкаванняў, якія выконваюцца з высокай інтэнсіўнасцю. Гэты спорт развівае чалавека па такіх кірунках як цягавітасць, сіла, гнуткасць, хуткасць, каардынацыя, дакладнасць, а таксама паляпшэнне працаздольнасці сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм, хуткасць адаптацыі да змены нагрузак і іншае.

Дадзеным відам спорту можа займацца любы чалавек незалежна ад полу і ўзросту (на crossfit games выступаюць і спартсмены старэйшыя за 45 гадоў). Людзі займаюцца гэтым спортам па розных прычынах: хтосьці хоча проста схуднець і падкарэктаваць сваё цела, хтосьці для паляпшэння фізпадрыхтоўкі, а хтосьці марыць аб спаборніцтвах і выхадзе на сусветную арэну.

Падзяліцца
Меткі: спортхобі

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024