Разам да справы: Кансультанты ў дапамогу ініцыятыўным!

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі» і Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA ў межах рэгіянальнай праграмы «Разам да справы» запрашаюць мясцовых актывістаў атрымаць практычныя кансультацыі па тым, як дасягнуць выніку і зрабіць сваю грамадскую ініцыятыву паспяховай.

Нашы кансультацыі дапамогуць вам даведацца:

— як эфектыўна прасоўваць грамадскія інтарэсы, пісаць афіцыйныя звароты, запыты і г. д.;

— куды трэба звяртацца па пэўных адвокасі-пытаннях;

— якія сферы кампетэнцый маюць мясцовыя ўлады; як уплываць на прыняцце рашэнняў;

— як фармуюцца і размяркоўваюцца мясцовыя бюджэты;

— якія правы маюць грамадзяне на атрыманне інфармацыі аб працы дзяржустаноў;

— як агулам працуе сістэма дзяржаўнага кіравання ў Беларусі.

Каб атрымаць кансультацыю, запоўніце форму і дашліце на адрас: info@sympa-by.eu.

Кансультацыі будуць праходзіць дыстанцыйна ці вочна (вырашаецца ў кожным канкрэтным выпадку ў адпаведнасці з магчымасцямі экспертнай сеткі SYMPA).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024