Усё для студэнтаў: у Гродне адкрываецца мінімаркет «Зачёт» з бясплатным камп’ютарам і інтэрнэтам

Цяпер студэнтам, якія вучацца ў цэнтры Гродна, не трэба будзе бегаць і шукаць месца, дзе раздрукаваць дакументы, выпіць чаю, скарыстацца камп’ютарам і зайсці ў інтэрнэт. Новы мінімаркет «Зачёт» па вуліцы Леніна створаны менавіта для іх.

Уладальнік установы Дзмітрый пачаткова хацеў проста акдрыць фотастудыю і ксеракс. Але калі засталося шмат вольнага месца, мужчына задумаўся, як яго правільна выкарыстаць.

У інтэрнэце ён запытаўся, што рабіць са свабоднай плошчай i нейкі незнаёмец з Расіі параіў сумясціць фотастудыю з буфетам, бо ў ягоным горадзе гэта карысталася попытам. Дзмітрый вырашыў здрабіць такое і ў Гродне.

«Усё, што трэба студэнтам, у нас будзе. Акрамя паслуг — ксеракс, фота, друк, продаж канцтавараў - яны змогуць скарыстацца бясплатна камп’ютарам, зайсці ў інтэрнэт, а за пэўную суму выпіць чаю з чымсьцi салодкім. Так мы сумяшчаем краму з буфетам».

Адкрыецца мiнiмаркет «Зачёт» цягам бліжэйшага тыдня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024