Гродзенскія байкеры закрылі мотасезон-2016

Вось ужо некалькі гадоў запар у пачатку кастрычніка гродзенскія мотааматары ўрачыста закрываюць сезон: матацыклісты збіраюцца на адной з пляцовак горада, каб падвесці вынікі, паказаць гродзенцам сваю тэхніку, паўдзельнічаць у конкурсах і падзяліцца планамі на наступныя некалькі месяцаў вымушанага прастою.

Звычайна, у зімовыя месяцы мотааматары прыводзяць у парадак сваю тэхніку, каб у наступным сезоне выехаць на вуліцы горада на абноўленых матацыклах.

Традыцыйна восенню гродзенскія байкеры здзяйсняюць мотапрабег па вуліцах горада. У гэтым годзе калона з больш чым 50 матацыклаў праехала па цэнтральных магістралях Гродна. Завяршыўся мотапрабег на стаянцы каля гандлёвага цэнтра OldCity. Тут сярод байкераў правялі відовішчныя конкурсы.

Таксама арганізатары ўзнагародзілі сімвалічнымі статуэткамі дзяўчат за актыўную язду на матацыкле ў гэтым сезоне.

Мерапрыемства было арганізавана удзельнікамі мотаклуба «Насарогі» пры падтрымцы Гродзенскай ДАІ.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024