Зуброў з-пад Азёраў збіраюцца купіць расейцы і літоўцы

Перамовы на гэтую тэму прайшлі падчас міжнароднага семінара-дыскусіі, арганізаванага Міністэрствам навакольнага асяроддзя Літвы. Літоўцы запрасілі ў Вільню сваіх калег з Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, каб абмеркаваць пытанні прыгранічнага супрацоўніцтва і абмяняцца вопытам у сферы канфіскацыі і перамяшчэння зуброў, піша grodnonews.by.

У Літве месцы ўтрымання зуброў размешчаны ў раёнах Панявежыса і Цельшая. Вольная папуляцыя гэтых лясных волатаў нярэдка стварае праблемы ў суседзяў. Літоўскія эколагі адчуваюць пэўныя цяжкасці ў адлове асобін, якія наносяць шкоду лясной і сельскай гаспадарцы. Таму яны хацелі б пазнаёміцца з вопытам беларусаў, назапашаным у працы з зубрамі на ўгоддзях СВК «Азёры» Гродзенскага раёна. Зацікавіла літоўцаў і расейцаў правільна падкормка жывёл, захаванне часовага інтэрвалу іх адлову. Усё гэта было прадстаўлена гродзенскімі эколагамі ў дакладзе і прэзентацыі «Мінулае, сучаснасць і будучыня зубра ў Беларусі». Удзельнікі міжнароднага семінара таксама наведалі месцы рассялення зубра ў раёнах Панявежыса і Цяльшая, Дзукійскага нацыянальнага парка.

Дасягнуты дамоўленасці пра наведванне ў гэтым годзе літоўскімі эколагамі СВК «Азёры» з мэтай вывучэння вопыту гэтай гаспадаркі па адлове і транспартоўцы зуброў. Таксама дасягнута папярэдняя дамоўленасць з кіраўніцтвам Нацыянальнага парка «Смаленскае Паазер’е» аб набыцці 7−8 асобін зуброў у бліжэйшы час. Расейцы прыедуць у Гродна ў лістападзе гэтага года.

Даведка

Сёння «азёрская» мікрапапуляцыі налічвае звыш 200 зуброў, а гэта вышэй аптымальнай колькасці. Перасяленне жывёл у нацыянальныя паркі суседніх дзяржаў дазваляе знізіць як нагрузку на тэрыторыі іх пражывання, так і прынясе гаспадарцы прыбытак ад продажу лясных волатаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024

У Гродне за падпіскі ў Telegram асудзілі непаўналетнюю

Навучэнка з Гродна была падпісаная на "NЕХТА" і "TUT.BY" у Telegram. Іх на яе iPhone…

6 мая 2024

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024