Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

XVII Міжнародны фестываль славянскіх баявых мастацтваў

7-8 мая ў Гродне адбудзецца Міжнародны фестываль славянскіх баявых мастацтваў, на якім у розных напрамках адзінаборстваў cустрэнуцца прадстаўнікі спартыўных  клубаў і аб’яднанняў, армейскіх і міліцэйскіх падраздзяленняў.

У фестывалі возьмуць удзел клубы адзінаборстваў з Гродзенскай вобласці, розных гарадоў Беларусі і блізкага замежжа.

Таксама на фестывалі пройдзе турнір па гістарычным фехтаванні «Шчыт-меч», турнір лучнікаў, турнір «пяцёрак» па гістарычным фехтаванні, паказальныя выступленні казацкага конна-спартыўнага клуба «Ярмак».

На фестывалі можна ўбачыць работы народных майстроў з раённых Дамоў рамёстваў Гродзенскай вобласці, калекцыі удзельнікаў народнага клуба калекцыянераў «Скарабей» ДУ «Цэнтр культуры г. Гродна», набыць сувеніры і атрымаць добры настрой ад выступу ансамбля рускай казачай песні «Разлог» з Салігорску.

XVII Міжнародны фестываль славянскіх баявых мастацтваў, прысвечаны 72-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Даведкі па тэлефоне: 8 (0152) 74 03 12 Чэпялюк Андрэй.

Праграма фестывалю
7 мая
11:00 — Рэспубліканскі турнір па вайсковым рукапашным баі і турнір па нажавым баі памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. (Факультэт фізічнай культуры ГрДУ ім. Янкі Купалы г. Гродна, вул. Захарава, 32)
8 мая
12:00 — фестываль славянскіх баявых мастацтваў (Курган Славы):
• агульнае пастраенне удзельнікаў. Мітынг. Ускладанне вянкоў і кветак да Кургана Славы. Шэсце ўдзельнікаў фестывалю.
• бой «сценка на сценку»;
• турніры па гістарычным фехтаванні (турнір «Шчыт-меч», турніры «пяцёрак»);
• турнір лучнікаў;
• паказальныя выступленні;
• канцэртная праграма калектываў аматарскай творчасці
• праца гандлёвых кропак, атракцыёнаў, выстава майстроў народнай творчасці, клуба калекцыянераў, салдацкая каша.

comments powered by HyperComments


Дата

07.05.2017 - 08.05.2017