Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

Выстава акварэлі Раманаса Барысаваса «Паэзія руін”

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей запрашае на адкрыццё персанальнай выставы літоўскага мастака Раманаса Барысаваса «Паэзія руін”. Выстаўка арганізавана пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Генеральнага Консульства Літоўскай Рэспублікі ў Гродне. У Авальнай зале Новага замка будзе прадстаўлена каля 30-ці работ мастака, выкананых у тэхніцы акварэлі. Асноўнай тэмай творчасці Раманаса Барысаваса з’яўляецца выява знікаючай архітэктурнай спадчыны Усходняй Прусіі, Літвы, Вялікага Княства Літоўскага. На яго акварэлях адлюстраваны захаваныя фрагменты ад некалі велічных замкаў, маёнткаў, храмаў. Сярод разнастайнасці помнікаў асаблівую цікавасць уяўляюць фрагменты замкавай архітэктуры Беларусі.

comments powered by HyperComments


Дата

05.04.2017

Час

17:30

Месца правядзення

Новы замак
вул. Замкавая, 20