Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

VIII абласны фестываль народнай музыкі “Зайграйце, музыкі!”

Усіх аматараў народнай інструментальнай музыкі, народных песень і вясёлага настрою запрашаем на VIII абласны фестываль народнай музыкі “Зайграйце, музыкі!”, які адбудзецца 20 мая 2017 года ў Лідскім замку (г. Ліда, вуліца Замкавая). Пачатак мерапрыемства — ў 12:00 гадзін.

 

На вялікай сцэне Палаца культуры выступяць дарослыя і дзіцячыя аркестры народных інструментаў, ансамблі народнай музыкі і песні, інструментальныя ансамблі. Калектывы прадэманструюць яркія, па-мастацку аформленыя нумары. Яскравыя сценічныя вобразы, прыгожыя канцэртныя касцюмы, аўтэнтычныя беларускія мелодыі, высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства калектываў – свята абяцае быць насычаным і запамінальным!

 

Па традыцыі фестываль праходзіць раз у тры гады з мэтай папулярызацыі інструментальнай музыкі, садзейнічання мастацкаму развіццю і павышэнню выканальніцкага ўзроўню ансамбляў народнай музыкі і аркестраў народных інструментаў. На суд журы калектывы прадстаўляюць 2 творы, адзін з якога — абявязкова беларускі.

 

Пераможцы абласнога фестывалю народнай музыкі “Зайграйце, музыкі!” будуць рэкамендаваны для ўдзелу ў абласных мерапрыемствах, рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях і конкурсах.

 

Тэлефон для даведак: 8 (0152) 72 04 15, Ганна Чыж.

comments powered by HyperComments


Дата

20.05.2017

Час

12:00

Месца правядзення

Лідскі замак
Лідскі замак