Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

Усходнія настольныя гульні: Го, маджонг, сёгі

Падзея ў ВК: vk.com/club_go_grodno

Гульня Го — самая папулярная інтэлектуальная гульня ў свеце. Правілы гульні Го незвычайна простыя. Го — не толькі гульня. Гэта мастацтва, сфера культуры, навука стратэгіі. Яна дапаможа табе раскрыць свае здольнасці, навучыцца лагічна і стратэгічна думаць.

«Калі багі гуляюць у гульні, то яны гуляюць у Го».

«Рэндзю — занятак простых людзей, Шахматы — доля воінаў, Го — гульня Багоў»


Думаеш маджонг — гэта пошук пар аднолькавых «плітачак»?

Хацеў даведацца, што ж гэта такое, але баяўся спытаць? Не страшна!

Наш клуб збіраецца кожны тыдзень, каб пагуляць у самы сапраўдны маджонг! Чакаем усіх — як пачаткоўцаў, якія жадаюць навучыцца, так і тых, хто ўмее гуляць.


Што такое «сёгі»? Сёгі — адна з найстарэйшых настольных інтэлектуальных гульняў. Яна паходзіць ад старажытнай гульні «чатуранга», радзімай якой можна лічыць іранскі Абадан, які ў старажытнасці ўваходзіў у склад Індыі. Адтуль аматары завезлі яе праз Персію ў Еўропу, дзе яна эвалюцыянавала у тое, што цяпер вядома пад назвай «шахматы».


У вас ёсць унікальная магчымасць навучыцца (навучальныя партыі, разбор палётаў, лекцыі, відэа) і пагуляць.

comments powered by HyperComments


Дата

04.01.2017 - 10.05.2017

Час

19:00 - 22:00

Кошт

4.00BYR

Месца правядзення

Цэнтр адпачынку і развіцця "Партал"
вул. Вялікая Траецкая, 31
Цэнтр адпачынку і развіцця

Арганізатар

Цэнтр адпачынку і развіцця "Партал"
Тэлефон
+375-29-286-78-83
Вэб-сайт
https://vk.com/portal_club_grodno