Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

Трэнінг «Кіруй бінесам, кіруючы сабой»

Мэта трэнінгаў: вызначыць збалансаваныя і паспяховыя мэты ў асноўных галінах жыцця з тым, каб кар’ера станавілася больш эфектыўна, а жыццё дастаўляла задавальненне. Навучыцца ствараць умовы уласнай паспяховасці: кіраваць сваім часам, прыярытэтамі і абставінамі. Вучыцца кіраваць сабой, каб паспяхова кіраваць іншымі.

Падчас другога трэнінгу абмяркуем наступныя тэмы:

1) бачанне свайго паспяховага жыцця: Што можа перашкодзіць мне дасягнуць маіх мэтаў (негатыўныя перакананні). Што ці хто можа дапамагчы мне дасягнуць маёй мэты (групы падтрымкі). Аналіз усіх элементаў бачання на несупярэчлівасць. На што я гатовы пайсці, што пераадолець, ад чаго адмовіцца, каб дасягнуць таго, што я апісаў у сваім бачанні;

2) мэты — прыступкі на шляху да поспеху: «Мець, каб быць» ці «Быць, каб мець»? Мэта — гэта вынік, да якога я імкнуся. Што я дасягну першым на шляху да бачання (правіла ланцужкоў мэтаў: чаму навучыцца — што ўмець — што рабіць — чаму і каго навучаць — як гэтым зарабляць)? Што першае я зраблю для атрымання першага выніку (правіла «найлепшы вынік найменшымі намаганнямі»)?

Трэнінгі праводзіць Алена Разава,
к.филос.н, PMP®, сертыфікаваны бізнес-трэнер, 3 гады вопыту правядзення трэнінгаў і індывідуальнага кансультавання ў галіне асабістай эфектыўнасці.

Мэтавая аўдыторыя: студэнты, маладыя людзі, арыентаваныя на стварэнне ўласнага бізнэсу і жадаючыя павысіць асабістую эфектыўнасць сябе як менеджэра і эфектыўнасць сваёй каманды.

Умовы ўдзелу — папярэдняя рэгістрацыя 

Free Admission

comments powered by HyperComments


Дата

25.05.2017

Час

19:00

Месца правядзення

Гродзенскі філіал Парка высокіх тэхналогій
Горкага, 1/3